Весткі з рэктарата

1 Jul, 2014.

мекс на всякийНадзвычайны і Паўнамоцны Пасол Мексікі ў Расійскай Федэрацыі і ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Рубен Альберта Бельтран Герэра 5 чэрвеня наведаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Адбылася сустрэча з рэктарам БДУ акадэмікам Сяргеем Абламейкам, першым прарэктарам Міхаілам Жураўковым і начальнікам упраўлення міжнародных сувязяў Вадзімам Рэзнікавым. Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва беларускай ВНУ з універсітэтамі Мексікі. У прыватнасці, гаворка ішла пра пытанні вывучэння іспанскай мовы і стажыроўкі ў Мексіцы. Былі разгледжаныя магчымасці абмену інфармацыяй у навуковай дзейнасці і ў галіне прыкладных даследаванняў БДУ. Сяргей Абламейка адзначыў, што беларуская ВНУ заўсёды адчыненая для новых партнёраў, і падтрымаў ініцыятыву ў найбліжэйшы час падпісаць рамачнае пагадненне аб перспектыўных формах супрацоўніцтва. fpflag-e1387385062373На­вук­оўцы НДІ ядзерных праблем БДУ выйгралі конкурс Еўрапей­скага навуковага фонду  «Флагман графен» (Graphene Flagship). Навуковы праект «Прыборы на аснове шмат­слойных графенавых сэндвіч-структур» (Multi-layered sandwich grap­hene devi­ces), узначалены прафесарам Філіпам Ламбінам (універсітэт Намюра, Бельгія), увайшоў у лік пера­мож­цаў  прэстыжнага конкурсу Gra­phene Flagship. У склад міжна­роднага кансорцыума праекта ўваходзіць каманда даслед­чыкаў НДІ ЯП на чале з дырэктарам установы доктарам фіз.-мат. навук Сяргеем Максі­мен­кам і загадчыкам лабараторыі кандыдатам фіз.-мат. навук Палінай Кужыр. З 218 пададзеных на конкурс праектаў толькі 21 быў адабраны для наступнага фінан­савання. Супрацоўнікам і выкладчыкам БДУ прапануецца прайсці 283 навучальныя курсы ў рамках Праграмы тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва Індыі ITEC (Indian Technical and Economic Cooperation), якая рэалізуецца пад эгідай Міністэрства замежных спраў гэтай краіны. Гаворка ідзе пра стажыроўкі ў Індыі беларускіх спецыялістаў дзяржаўных і камерцыйных арганізацый у 2014-2015 навучальным годзе. Галоўнай мэтай дадзенай праграмы з'яўляецца ўсталяванне і развіццё дзелавога супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Індыяй. Пачынаючы з 1993 года індыйскі ўрад штогод вылучае гранты для нашай краіны ў рамках гэтай праграмы на праходжанне стажыровак у Індыі па розных кірунках, уключаючы моўную падрыхтоўку, менеджмент, парламентарызм, аўдыт, банкаўскую справу, адукацыю, журналістыку, некаторыя тэхнічныя і эканамічныя навукі. Адбор кандыдатаў праходзіць у тры этапы: на ўзроўні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Пасольства Рэспублікі Індыя ў нашай краіне і Міністэрства замежных спраў Індыі. Прыём дакументаў здзяйсняе МЗС Беларусі, а інфармаванне кандыдатаў наконт атрымання стыпендыі – Пасольства Рэспублікі Індыя ў нашай краіне. Асноўныя патрабаванні да суіскальнікаў: узрост ад 25 да 45 гадоў, працоўны стаж ад 5 гадоў, а таксама абавязковае веданне англійскай мовы. Адзначым, урад Індыі пакрывае ўсе выдаткі, у тым ліку на навучанне, пражыванне, харчаванне, выплату стыпендый, а таксама аплату авіяпералёту. Сёння ITEC з'яўляецца вядучай кампаніяй на рынку замежнай адукацыі. Яна аб'ядноўвае больш за 300 школ і ўніверсітэтаў-партнёраў. Дадатковую інфармацыю па тэл.: 8017 237 22 84 (Пасольства Індыі)
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *