Весткі з рэктарата

30 Dec, 2014.

prv_main_3401_632563+Круглы стол «Студэнцкае са­ма­кіраванне Беларусі праз прыз­му Балонскага працэсу» сабраў 23 снежня лідараў моладзевых арганіза­цый сталічных ВНУ. У ім бралі ўдзел прарэктар РІВШ Ігар Цітовіч і прадстаўнікі ўпраўлення па справах моладзі Мінадука­цыі. Ігар Цітовіч рас­па­вёў пра перспектывы далучэння Беларусі да адзінай еўра­пей­скай прасторы вышэйшай аду­кацыі. Былі абмеркаваны сіс­тэмы студэнцкага самакіра­вання ў ВНУ і ідэі па ўдаска­наленні дзейнасці. Арга­ні­завала мерапрыемства Сту­­­дэнцкая асамблея БДУ. * * * prv_main_3401_628363Прарэктар па пытаннях між­народнага супрацоўніцтва Карлава ўніверсітэта Ян Шрга (Чэхія) сустрэўся з першым прарэктарам БДУ Міхаілам Жураў­ковым, дэканам ФМА Віктарам Ша­дурскім і намеснікам дэкана  гіс­та­рычнага факультэта Андрэем Прохаравым. Абмяркоўвалася вы­кананне дамоўленасцяў пра супрацоў­ніцтва ў сферы адукацыі і навукі. З 2003 г. БДУ прыняў 26 студэнтаў з Чэхіі. Замежныя студэнты наведваюць бясплатныя курсы рускай мовы, атрым­лі­ваюць стыпендыю і пражываюць у інтэрнаце. У сваю чаргу студэнты БДУ таксама штогод накі­роўваюцца ў Карлаў універсітэт. Увесну 2014 года навучанне ў Чэхіі прайшлі дзве трэцякурсніцы філалагічнага факультэта. У рамках дзейсных дамоў ажыццяўля­юцца таксама стажы­роўкі і павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў нашага ўніверсітэта. * * * 8+Прэзідэнт фонду міжнарод­нага супрацоўніцтва былы прэм’­ер-міністр Італіі Рамана Продзі выступіў 16 снежня з лекцыяй у БДУ. Разглядалася палітычна-эка­намічная сітуацыя ў Еўропе і свеце. Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *