Весткі з рэктарата

11 Jun, 2014.

бгу абламейко румас бакнк развития беларусиПАГАДНЕННЕ аб супрацоўніцтве паміж БДУ і Банкам развіцця Бела­русі падпісалі 6 чэрвеня рэктар Сяргей Абламейка і старшыня БРБ Сяргей Румас. Яно прадугледжвае раз­віццё навучальнай інфраструк­туры і падрыхтоўку кваліфікаваных спе­цыя­лістаў у галінах банкаўскай дзей­насці і эканомікі. Найперш на базе банка будуць створаны філія­л кафедры карпаратыўных фінан­саў эканамічнага факультэта БДУ, а таксама моладзевая ла­­ба­­раторыя ў БДУ для патрэбаў банка. * * * бгу кореяДЭЛЕГАЦЫЯ Рэспублікі Карэя і прадстаўнікі Сусветнага банка 3 чэрвеня наведалі БДУ. Гасцей прымалі рэктар Сяргей Абламейка, дырэктар ЦІТ Юрый Варатніцкі, дырэктар ППМІ Юрый Харын і дырэктар асацыяцыі «Інфапарк» Уладзі­мір Басько. Мэта сустрэчы – вы­пра­цоўка новых фор­маў узаемадзеяння ў сферы інфар­матызацыі Бе­­­ла­­­русі і Карэі. Гэта тычыцца абмену досведам у IT-сферы дзвюх краін. Перспектыўным кірункам павінна стаць сумесная падрыхтоўка, пера­падрыхтоўка, павышэнне квалі­фікацыі спецыя­лістаў – беларускіх у Карэі і ка­рэйскіх у Беларусі. * * * бгу беларусь-чжецзянЦЭНТР навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва «Беларусь – Чжэцзян» адкрыўся 23 мая ў БДУ. У цырымоніі ўзялі ўдзел генеральны дырэктар Дэпартамента навукі і тэхналогій правінцыі Чжэцзян (КНР) Чжоу Гуахуэем, рэктар БДУ Сяргей Абламейка, рэктар Чжэцзянскага Шужэн універсітэта Сю Сючын. Цэнтр паспрыяе абмену навуко­вы­мі і інавацыйнымі дасягненнямі абедзвюх краін. Першым вынікам працы цэнтра стала стварэнне сумеснай лабараторыі па экалагічна чыстых прадуктах і трансферы «зялёных тэхналогій». Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *