Весткі з рэктарата

4 Jan, 2014.

Газета-ректорат

РЭКТАР БДУ акадэмік Сяргей Абламейка ўзнагароджаны медалём Ваенна-касмічных сіл Ра­сійскай Федэрацыі «За выбітны ўнёсак у развіццё касманаўтыкі. Дзевяноста год з дня нараджэння А. А. Максімава». Пасведчанне падпісана камандуючым ваенна-касмічнымі сіламі Расіі генерал-палкоўнікам Уладзімірам Івано­вым і дырэктарам НДІ касмічных сістэм імя А. А. Максімава Міх­а­ілам Макаравым.
* * *
НА СУСТРЭЧЫ 26 лістапада рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі з кіраўніком Федэральнага касмі­ч­­нага агенцтва (Раскосмас) Алегам Астапенкам была вызначана стратэгія двухбаковага навукова-тэхнічнага супра­­цоў­ніц­тва ў касмічнай сферы. Былі абмеркаваны пы­танні, якія тычацца сумесных даследаванняў і выкарыстання на­вуковых дасяг­ненняў комплексу БДУ для інава­цыйнага развіцця касмічнай пра­мысло­васці дзвюх краін.
Галоўным вынікам ста­ла да­моўленасць аб уваходжанні БДУ ў Расійскі касмічны на­вукова-адукацыйны інава­цый­ны кансорцыум. Прынята таксама рашэнне аб фарміраванні сумеснай расійска-беларускай пра­цоўнай групы, якая будзе займацца распрацоўкай і запускам універ­сітэцкага спадарожніка. А неўза­баве супрацоўнікі Цэнтра аэра­касмічнай адукацыі БДУ будуць прымаць і апра­цоў­ваць даныя, атрыманыя з расій­скага ме­тэа­­спадарожніка «Метэор-М».
* * *
МЕМАРАНДУМ аб паразуменні падпісалі рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка і рэктар Рэ­генцкага ўніверсітэта (Лондан, Вя­ліка­бры­танія) прафесар Олдвін Купер.
Рэгенцкі ўніверсітэт (Regent's University London) – найбуйнейшая прыватная ВНУ Злу­чанага Каралеўства і адна з самых прэстыжных у Лондане па падрых­тоўцы спецыялістаў у га­ліне біз­несу, кіравання, мастацтва і гу­ма­нітарных навук. Зараз тут каля 5 тыс. студэнтаў з 80 краін.

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *