Весткі з рэктарата

4 Sep, 2015.

12-стар.-Фота-МДЭУ-ШыянсайтЗАГАДАМ Міністэрства адукацыі нашай краіны № 393 ад 8 чэрвеня 2015 г. у склад комплекса БДУ з 1 верасня ўключаецца ў якасці юрыдычнай асобы ўстанова адукацыі «Міжнародны дзяржаўны экалагіч­ны інстытут імя А. Д. Сахарава» Беларускага дзяржаўнага ўніверсі­тэта. У цяперашні час у структуру МДЭІ ўваходзяць факультэт мані­торынгу навакольнага асяроддзя, факультэт экалагічнай медыцыны,  курсы дадатковай адукацыі для  да­рослых. 2Праграма павышэння кваліф­і­кацыі «Арганізацыя навучання і навуковых даследаванняў» для кіраў­нікоў Чжэцзянскага Шужэн універ­сітэта стартавала 25 жніўня ў БДУ. Кітайская дэлегацыя з г. Ханчжоу прыбыла ў Мінск у складзе 11 чалавек. На працягу курса будуць пра­чытаны больш за 10 лекцый, якія кітайскім калегам падрых­тавалі кіраўнікі падра­з­дзяленняў БДУ. Тэмы датычацца арганізацыі кіравання ВНУ: уплыву сектара эка­номікі на фарміраванне тэма­тыкі навуковых даследаванняў у ВНУ, менеджменту ведаў, пра­соўвання вынікаў навуковых да­следаванняў у інтэрнэце і інш. IMG_2369+ДЭЛЕГАЦЫЯ старшакласнікаў з КНР 19 жніўня наведала БДУ. Яе ўзначаліла Чэн Юсяй – намеснік дырэктара цэнтра развіцця Кітайскага фонду імя Сун Цынлін. Госці сустрэліся з прарэктарам па вучэбнай рабоце БДУ прафесарам Аляксеем Данільчанкам. Адпачынак кітайскіх дзяцей з 10 жніўня быў арганізаваны ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”. З імі сустрэлася намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Наталля Качанава. У БДУ кітайскім навучэнцам прэзентавалі адукацыйны працэс на ўсіх факультэтах з мэтай азнаямлення з магчымасцямі навучання ў ВНУ. Акрамя таго, госці наведалі музей землязнаўства на геаграфічным факультэце. sm.aspxБДУ прыняў удзел у міжнароднай адукацыйнай «Выставе-кірмашы Рэспублікі Беларусь. Душанбэ 2015» на базе Таджыкскага дзяр­жаўнага педуніверсітэта імя С. Айні. Дэлегацыю нашай краіны ўзначаліў дэкан ФДА Вячаслаў Малафееў. Усяго ў працы выставы брала ўдзел 21 вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі. Прадстаўнікі айчынных ВНУ правялі сумоўе па рускай мове з патэнцыйнымі абіту­рыентамі, ахвотнікамі прайсці навучанне ў нашай краіне, адказалі на пытанні абітурыентаў і іх бацькоў. Адбыліся прэзентацыі беларускіх устаноў адукацыі па падрыхтоўцы спецыялістаў па розных кірунках. Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *