Весткі з рэктарата

14 Apr, 2014.

парадЧАТЫРЫ тэматычныя тыдні, прысвечаныя 70-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пройдуць у БДУ. Арганізуюцца яны ў рамках анлайн-конкурсу "Парад Перамогі" сярод студэнтаў. Першы тыдзень стартуе ў БДУ пад дэвізам "Па месцах баявой славы". За пяць дзён удзельнікам трэба будзе вырашыць 25 пытанняў, зададзеных у адпаведнасці з тэмай тыдня. Змест наступных тыднёвых этапаў будзе тычыцца "Галерэі гістарычных імёнаў", "Зброі Перамогі" і тэмы "Мы кахалі, чакалі і тварылі…". Спаборніцтва разгорнецца ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" ў групе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Усяго ўдзельнікам будзе зададзена 100 пытанняў. Пераможцаў вызначаць 5 мая па выніках прамежкавых вынікаў. Узнагароджанне найлепшых знаўцаў Вялікай Айчыннай вайны адбудзецца на святкаванні Дня Перамогі. Арганізатарамі конкурсу "Парад Перамогі" выступіла ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю. p_152403ПРЭМ'ЕР-МІНІСТР Беларусі Міхась Мясніковіч па даручэнні главы дзяржавы ўручыў 9 красавіка ўзнагароды 59 заслужаным людзям краіны. Сярод іх загадчык кафедры радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій хімічнага факультэта БДУ Алег ШАДЫРА. У канцы сакавіка яму была абвешчана Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць і асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў. 4983eДЫРЭКТАР Цэнтра інфармацыйных тэхналогій БДУ Юрый Варатніцкі прыняў удзел у пасяджэнні круглага стала "Высокія тэхналогіі ў сферы адукацыі", які адбыўся 8 красавіка на сайце БелТА. Удзельнікамі мерапрыемства таксама сталі намеснік міністра адукацыі Беларусі Віктар Якжык, дырэктар галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Мікалай Лістапад, глава прадстаўніцтва карпарацыі Microsoft у Беларусі Ірына Максімава, галоўны спецыяліст па рашэннях у галіне вышэйшай адукацыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў Еўрапейскай штаб-кватэры карпарацыі Microsoft Райнер Рэмер (Германія). Круглы стол арганізаваны ў рамках I Міжнароднага адукацыйнага форуму ў Беларусі. ДЭЛЕГАЦЫЯ БДУ ўзяла ўдзел у канферэнцыі "Зменлівы ландшафт у адукацыі", арганізаванай Еўрапейскай асацыяцыяй універсітэтаў на базе Вольнага ўніверсітэта Брусэля (Бельгія). Акрамя таго, супрацоўнікі вну правялі сустрэчы ў генеральным дырэктараце Еўракамісіі па пытаннях адукацыі ва Ўніверсітэце г. Гента. Узначальваў дэлегацыю першы прарэктар БДУ Міхаіл Жураўкоў. Падчас візіту ў Бельгію, які праходзіў з 5 па 7 красавіка, былі абмеркаваны магчымасці ўдзелу БДУ ў праграмах Erasmus+.  З прадстаўнікамі Еўракамісіі таксама была вызначана стратэгія ў рашэнні актуальнага пытання нашай сучаснасці - далучэння Беларусі да Балонскага працэсу. Падчас перамоў у дэпартаменце славістыкі і ўсходне-еўрапейскіх даследаванняў Універсітэта г. Гента прадстаўнікі кіраўніцтва двух вну разгледзелі ў адпаведнасці з падпісаным у 2012 годзе дамовай план сумеснай працы на чарговы навучальны год.bologna Дарэчы, пасольства Беларусі ў Бельгіі для прадстаўнікоў бельгійскіх дзелавых і палітычных кругоў арганізавала эканамічны семінар, дзе былі прадстаўлены адукацыйныя праграмы і спецыяльныя курсы, якія існуюць у БДУ для замежных студэнтаў. У рамках семінара адбыліся сустрэчы з замежнымі партнёрамі, на якіх былі разгледжаны магчымасці ўзаемадзеяння БДУ з Універсітэтам г. Монса. З вядомай кампаніяй Blue Planet Wind абмяркоўваліся перспектывы ў сферы альтэрнатыўных крыніц энергіі і выкарыстання вытворчай базы БДУ для рэалізацыі сумесных праектаў.
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *