Весткі з рэктарата

14 Jul, 2015.

Копия IMG_0482ДАМОВА пра ўзаемнае супрацоў­ніцтва падпісана паміж БДУ і Універсітэтам «Business Academy» (Нові-Сад, Сербія). Прадугледжваецца ўзаемадзеянне ў адукацыйнай, педагагічнай і навукова-даследчай дзейнасці. Дакумент пад­пі­салі рэктар БДУ Сяргей Абламейка і віцэ-прэзідэнт Савета Універсітэта «Business Academy» Марка Царыч. * * * ДЗЯРЖАЎНЫМІ ўзнагародамі ўша­­наваны супрацоўнікі БДУ. Медалём Францыска Скарыны ўзнага­род­жаны загадчык кафедры інфар­ма­цыйных сістэм кіравання ФПМІ Віктар Краснапрошын. Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнага­ро­джаны дырэктар НДІ ПФП імя А. Н. Сеўчанкі Пётр Кучынскі. Званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» прысвоена загадчыку лабараторыі фізіка-хіміі палімерных матэрыялаў і прыродных арганіч­ных злучэнняў НДІ ПФП імя А. Н. Сеўчанкі Міхаілу Ксенафонтаву. * * * ПАДЗЯКІ Прэзідэнта Беларусі абвешчаны загадчыку кафедры тэо­рыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ Сяргею Калініну за плённую навукова-пе­да­гагічную дзейнасць, а таксама пя­цікурсніку Інстытута журналістыкі БДУ Дзмітрыю Нікановічу за выдатныя поспехі ў вучобе і ўдзел у грамадскім жыцці. Усяго ў спісе ўзна­гароджаных восем выклад­чы­каў і 14 студэнтаў ВНУ. * * * СУМЕСНЫ факультэт інфарма­цыйных тэхналогій адкрылі БДУ і Таджыкскі нацыянальны ўніверсітэт (ТНУ). Дамову падпісалі 12 чэрвеня ў Душанбэ Сяргей Абламейка і Махмадзюсуф Імомаў. Рыхтаваць студэнтаў будуць па спецыяльнасцях прыкладная інфарматыка, камп’ютарная бяспека, матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі. Два гады таджыкскія студэнты будуць навучацца ў ТНУ, а наступныя два – у БДУ, дзе і адбудзецца абарона дыпломных прац. Пры факультэце таксама будуць працаваць пад­рых­тоўчае аддзяленне і падрыхтоўчыя курсы для абітурыентаў. Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ  
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *