Весткі з рэктарата

27 Feb, 2014.

Газета-ректорат

ГАНАРОВАЙ граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны прарэктар па навуковай рабоце Алег Івашкевіч. Ён адзначаны за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значныя дасягненні ў галіне навуковых даследаванняў і асабісты ўклад у іх практычную рэалізацыю.
Таксама Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджана загадчыца
кафедры батанікі біялагічнага факультэта БДУ Валянціна Паліксе­нава. Яна адзначана за шматгадовую плённую навукова-­пе­да­га­гіч­ную дзейнасць, значны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў.
* * *
НАДЗВЫЧАЙНЫ і Паўнамоцны Пасол Славацкай Рэспублікі ў Беларусі Міраслаў Мойжыта наведаў 14 лютага гістарычны факультэт. На сустрэчы з выклад­чыкамі і студэнтамі абмеркоўваліся пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Славакіі ў розных сферах.
* * *
АДУКАЦЫЙНАЯ дзейнасць БДУ была прадстаўлена з 26 па 28 лютага на 12-й міжнароднай спецыя­лізаванай выставе адукацыйных паслуг «Адукацыя і кар’ера». На нашым стэндзе была размешчана поўная інфармацыя пра факультэты і адукацыйныя інстытуты, спе­цыяльнасці і спецыялізацыі, праві­лы прыёму, кошты платнага навучання. Акрамя таго, экспазіцыя рас­павядала пра магчымасці кар’ер­нага росту, перападрыхтоўкі і пра курсы павышэння квалі­фікацыі. Не засталіся без увагі і сёлетнія абітурыенты, якім супра­цоўнікі БДУ аказалі кансультацыйную дапамогу ў выбары будучай прафесіі.

Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ

print

Вам таксама можа спадабацца: