Дзівоснае побач

27 Feb, 2014.

IMG_7001 Форум моладзевай навукі ўпершыню прайшоў 22 лютага ў БДУ. Акрамя таго, быў праведзены фінал навукова-інжынернага конкурсу навучэнцаў «Belarus Science and Engineering Fair». Форум моладзевай навукі – прафарыентацыйнае мерапрыемства для навучэнцаў школ, ліцэяў і гімназій. Накіраванае яно на развіццё даследчай дзейнасці моладзі, папулярызацыю фундаментальнай навукі і інавацыйных дасягненняў навукоўцаў, прыцягненне матываваных абітурыентаў на прыродазнаўчанавуковыя спе­цыяльнасці БДУ. З вітальным словам выступілі першы прарэктар БДУ Міхаіл Жураўкоў, дырэктар адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій Валерый Цапкала і прарэктар па навукова-метадычнай рабоце Мінскага аб­ласнога інстытута развіцця аду­кацыі Марына Краснова. Для школьнікаў была падрыхтаваная вялікая відовішчная праграма з прэзентацыяй навуковай дзей­­насці фа­куль­тэтаў БДУ. Юных даследчыкаў чакалі на ФПМІ, ФРКТ, біялагічным, геаграфічным, механіка-матэма­тыч­­ным, хімічным і фізічным факультэтах. Для іх быў аргані­за­ваны больш за дзясятак навукова-паз­навальных лекцый і дэманстрацый­ных навуковых вы­пра­­баванняў. Незабыўным стала наведванне Цэнтра аэракасмічнай адукацыі БДУ, унікальных музеяў біялагіч­нага і геаграфічнага фа­куль­тэтаў, навучальна-навуковых лабараторый фізічнага і хімічнага факультэтаў. Акрамя таго, 22 і 23 лютага БДУ стаў пляцоўкай для правядзення фіналу навукова-інжынернага конкурсу навучэнцаў «Belarus Science and Engineering Fair». Арга­ніза­тарамі навуковага спабор­ніцтва выступілі ПВТ, карпарацыя Intel, МАІРА і ўпраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Свае навуковыя працы і праекты прадставілі фіналісты конкурсу – 90 школьнікаў з усіх абласцей краіны. Юныя навукоўцы падрыхтавалі даследаванні па біялогіі, экалогіі, энергазахавальных тэхналогіях, хіміі, інфар­ма­тыцы, матэматыцы, фізіцы, электра­тэхніцы і механіцы. Перад фіналістамі стаяла задача стэндавай абароны сваіх пра­ектаў. Для вызначэння пераможцы ўлічваліся ўменне навучэнцаў камунікаваць, лагічна думаць, адстойваць уласны пункт гледжання. Па выніках выступлення вызначаныя найлепшыя праекты, аўтары якіх прадставяць Беларусь на міжнародным навукова-інжы­нер­ным конкурсе «Intel International Science and Engineering Fair 2014» з 11 па 16 мая ў г. Лос-Анджэлес (штат Каліфорнія, ЗША). Прыемна адзначыць, што ў выніку ліцэісты БДУ ганараваны дыпламамі пераможцаў конкурсу «Belarus Science and Engineering Fair». Адзінаццацікласнікі Андрэй Ільін і Уладзіслаў Паўловіч узнагароджаны дыпломам I ступені ў секцыі «Інфарматыка». Дыпломам гэтай жа ступені ацэнена даследаванне Івана Саечнікава (10 клас) у секцыі «Праектаванне: электра­тэхніка і механіка». Акрамя таго, ён ганараваны адмысловым прызам Ельскай навукова-інжынернай асацыяцыі (ЗША). У секцыі «Фізіка» сваю працу прадставіла адзінац­цацікласніца Юлія Людчык. Яна была ўзнагароджана дыпломам II ступені. Арцём ГУЦУЛЮК
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *