Весткі з рэктарата

2 Feb, 2015.

 

1289325693_1294336989-pic4-452x302-48513 на 400РЭКТАР БДУ акадэмік НАН Беларусі Сяргей Абламейка абраны замежным членам (акадэмікам) Расійскай акадэміі прыро­дазнаўчых навук (РАПН) па аддзяленні «Матэматыка і матэматычная фізіка». Ён адз­начаны за важкі ўклад у даследаванні ў га­ліне інфарматыкі, апрацоўкі выяў і распа­зна­вання вобразаў. Званне замежнага члена РАПН маюць 49 навукоўцаў розных краін з сусветнымі імёнамі.
* * *
Копия IMG_2153ДАМОВУ аб супрацоўніцтве заключылі рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка і рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ Марат Жылінскі. Гаворка ідзе пра прыцягненне вядомых навукоўцаў да за­нят­каў, уцягванне студэнтаў у даследчую дзейнасць, а таксама пра абмен вопытам у ар­ганізацыі практычнай і навуковай працы.
* * *
prv_main_3401_642143ГАНАРОВАЙ граматай Нацыянальнага сходу РБ узнагароджаны прарэктар па эка­номіцы і інавацыях БДУ Уладзімір Па­нарадаў за вялікі ўнёсак у рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Беларусі.
* * *
prv_main_3401_641293ЗВАННЕМ «Заслужаны работнік БДУ» ганараваны сем супрацоўнікаў. Гэта загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Рыгор Васілевіч; загадчык лабараторыі кандэнсаваных асяроддзяў НДІ ФХП Юрый Грыгор’еў; прафесар кафедры філасофіі і метадалогіі навукі ФФСН Пётр Карака; в. н. с. лабара­то­рыі прыкладной электрадынамікі НДІ ПФП імя А. Н. Сеўчанкі Валерый Кныш; намеснік начальніка ГУН Мікалай Касцюк; дацэнт кафедры агульнай фізікі фізічнага факультэта Ірына Мядз­ведзь; дацэнт кафедры нямецкай мовы гу­манітарнага факультэта Наталля Смірнова.
* * *
Копия IMG_0848СТЫПЕНДЫІ Прэзідэнта Беларусі на 2015 год прызначаны 9 аспірантам БДУ. У іх ліку: Ганна Барабошына, Дар’я Грыгор’ева, Вольга Жукоўская, Таццяна Кісялёва, Станіслаў Канстанцінаў, Артур Кухарэнка, Алена Мікітчук, Алег Насань і Уладзіслаў Палонік. Маладыя даследчыкі працуюць па прыярытэтных навукова-тэхнічных кірунках. Многія з іх маюць акты пра ўкараненне ў вытворчасць, лячэбную практыку, адукацыйны працэс, патэнты на вынаходствы.

Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ

print

Вам таксама можа спадабацца: