У БДУ чарговае наваселле!

4 Jan, 2014.

На свой 92-гі дзень нараджэння наш любімы Універсітэт не толькі прымаў шмат віншаванняў, але і атрымаў шыкоўны падарунак. Ім стаў новы студэнцкі інтэрнат па адрасе вул. Чурлёніса, 7.

Абламейко СергейЗасялілі новы добраўпа­рад­ка­ваны будынак кватэрнага тыпу навучэнцы эканамічнага факультэта і Інстытута журналістыкі. Тут прадугледжаны ўсе ўмовы для кам­фортна­га пражывання: утульныя жылыя блокі, кухня з электраплітой і халадзільнікам, кропкі доступу ў інтэрнэт. І, вядома ж, усё для заняткаў і актыўнага адпачынку – навучальныя класы, трэнажорныя пакоі (асобна – мужчынскі і жаночы), пакоі пад тэніс і танцы, біль­ярдавы, а таксама зала па­ся­джэнняў. Для харчавання жы­хароў уладкавана яшчэ і кафэ. Увогуле, усё для вас, навасельцы!

Урачыстае адкрыццё прайшло ў вестыбюлі інтэрната з удзелам намесніка міністра адукацыі Бе­ларусі Сяргея Рудага, кіраўніка спраў адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы Ніны Гардзяюк, намесніка старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Віталя Прыгодзіча, начальніка генпадраднага ўпраўлення будтрэста № 35 Юрыя Працкевіча, а таксама рэк­тара БДУ Сяргея Абла­мейкі.
Навасёлам дастаўся сучасны васямнаццаціпавярховы будынак на 1232 месцы, які атрымаў 4-ы парадкавы нумар. Рэктар універсі­тэта падкрэсліў, што «гэта ўжо другі інтэрнат Студэнцкай вёскі, ме­навіта БДУ, і гэта сведчыць пра ўвагу дзяржавы да нашага ўні­версітэта, адукацыі і маладога пакалення ў цэлым».

З кожным годам у свеце павышаецца якасць жыцця. Перш за ўсё пра гэта сведчаць умовы жылых будынкаў, і інтэрнаты тут граюць немалаважную ролю. У сваім він­шаванні гэту тэму закрануў Сяр­гей Руды, сказаўшы, што жыць і вучыцца ў такім інтэрнаце – вялікая радасць, бо ўсяго дзесяць гадоў таму пра такія ўмовы можна было толькі марыць.
На постсавецкай прасторы Студэнцкая вёска з'яўляецца ўні­каль­ным праектам, адзначыла Ніна Гардзяюк: «Гэты праект з'яўляецца прыкладам рэалізацыі дзяр­жаўнай моладзевай палітыкі, прыярытэт якой – стварэнне ўмоў для вучобы, побыту і вольнага часу, і кожны новы такі інтэрнат – доказ паспя­хо­васці дадзенай палітыкі».
Сімвалічны ключ ад інтэрната быў уручаны студэнтцы трэцяга курса Інстытута журналістыкі Алёне Дзеравянцы.
Прынамсі, да канца гэтага навучальнага года 802 студэнты БДУ будуць дзяліць жылплошчу з 430 студэнтамі БНТУ, якіх часова перасялілі са свайго інтэрната ў сувязі з чэмпіянатам свету па хакеі, які адбудзецца ў Мінску. Так што летам інтэрнат № 4 гасцінна рас­чыніць дзверы яшчэ для некаль­кіх соцень студэнтаў альма-матар.
Гісторыя чацвёртага інтэрната пачалася яшчэ ў 1960 годзе. Гэта быў невялікі пяціпавярховы будынак на праспекце Перамож­цаў. На двары ўжо 2013, і старой «чац­вёркі» даўно няма, але цяпер яе гісторыю працягне куды больш фун­кцыянальны «гмах» па праспекце Дзяржынскага.
На будаўніцтва новага інтэрната спатрэбілася 2 гады. За гэты час актыўны ўдзел ва ўзвядзенні корпуса прымалі некалькі студэнцкіх будатрадаў. Жылыя пакоі ў ім аб­стаўлены добрай мэбляй, а сцены абклееныя маляўнічымі шпале­рамі. Шырокія калідоры выкладзеныя якаснай пліткай. Каляровае рашэнне ўсіх памяшканняў вылу­чаецца разнастайнасцю. Максі­мальна зручны таксама ліфтавы хол плошчай 60 м2 з прыемным панарамны аглядам, а ўсяго ў распараджэнні жыхароў – 5 ёміс­тых ліфтаў (адзін грузавы). Цяпер студэнтам журфака і эканамфака трэба будзе працягнуць гісторыю «чацвёркі» ў сценах гэтага цу­доўнага будынка. Спадзяюся, гіс­торыя гэта будзе доўгая, яркая і пазітыўная.

nov1Студэнцкі гарадок – структурнае падраздзяленне БДУ. У яго складзе – 10 інтэрнатаў (адзін – для супрацоўнікаў і 9 для навучэнцаў, адзін з якіх зараз на капітальным рамонце).
Месцам у iнтэрнаце зараз за­­бяспечаны каля 60 % сту­дэн­таў, якія маюць у гэтым патрэбу. Яны размяркоўваюцца на падставе пададзенай заявы і паводле рашэння камісіі факультэта па засяленні.
Студэнцкі гарадок – гэта агульны дом для амаль 6 тысяч студэнтаў Белдзяржуні­вер­сітэ­та, гэта органы самакі­ра­ван­ня і цудоўная магчымасць для са­марэалізацыі моладзі, развіцця лідарскіх якасцяў і арганіза­тар­скіх здольнасцяў.
Эзіз АВЕЗАЎ, студэнт 2 курса Інстытута журналістыкі БДУ

print

Вам таксама можа спадабацца:

Адзін каментар

  1. Webjourn says:

    Хотелось бы увидеть на сайте фоторепортаж о жизни студентов в новом общежитии.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *