Капуснік–2013: перамога ІБМТ!

5 Jan, 2014.

i4f8jhEI-Q8

Тут мы раскажам пра галоўную студэнцкую падзею года – «Капуснік–2013»!

Амаль тры месяцы пер­шакурс­нікі рэпетавалі без стомы, шліфавалі жарты, вучыліся быць дружнай камандай. І вось, нарэшце, час надышоў. За вечар на сцэну выйшла больш за 200 удзельнікаў, а пазаўзець за свае факультэты прыйшло больш за 600 студэнтаў.
Чым пацешыў нас сёмы агуль­наўніверсітэцкі капус­нік? Танцамі, песнямі, жар­тамі, жывой капустай і нават… бананам. Але пра ўсё па парадку.
Каманда эканамічнага фа­­культэта адкрывала вечар сваім выступам. Першымі быць заўсёды цяжка. Вось няма дзяўчат у камандзе – а ім па барабане. У прамым сэнсе слова.
Чым запомніліся: жывым музычным суправаджэннем.
А вось хлопцы з ФПМІ імкнуліся выкрыць міфы пра фэпээмаўцаў. Вы ведалі, што дзве палоскі – гэта модуль? А тое, што студэнты-прызыўнікі перад сесіяй абрастаюць хвастамі?
Чым запомніліся: вар'яц­кім фінальным танцам. TtV-ba8o3zY
Піраты, залатыя залікоўкі, цяльняшкі – гэта ўсё ІБМТ.
Чым запомніліся: прыго­жы­мі дзяўчатамі-марачкамі.
А біялагічны факультэт вучыў латынь… Да таго ж, яны выклікалі дэмана. А дэман адправіў іх у мінулае. Яшчэ яны распавялі ўсім, што можна лёгка лячыць траўмы любой складанасці трыпутнікам!
Чым запомніліся: эфект­ны пачатак нумара: тэатр рук. А таксама мілы конік, які выбег у адным з эпізодаў нумара.
Найлепшыя сябры дзяў­чат – хлопцы з мехмата! Яны паказалі пародыю на мульцік пра Дашу-следа­пыта.
Чым запомніліся: цікавы­мі дэка­рацыямі.
Інстытут журналістыкі прад­­ста­віў гледачам варыянт інтэрв'ю са знакамі­тасцямі розных эпох і ста­годдзяў. А пра што б вы спы­талі Гамера, Мэрылін Манро або Брэжнева?
Чым запомніліся: праўда­па­доб­най пародыяй на вядомых гіста­рычных асоб.
kSqaSvuKg-U Каманда ФФСН паказала самую актуальную на сёння сітуацыю: ноч перад іспы­там. Як высветлілася, у гэтую самую ноч студэнтам-філо­сафам сніцца… Дыяген-нігіліст. У бочцы.
Чым запомніліся: лепш за ўсіх адлюстравалі ў нумары дух свайго факультэта.
Праверыць у дзеянні машыну часу вырашылі студэнты геафака. Зараз мы сапраўды ведаем, што Калумб – апошні размеркаваны з геафака за мяжу.  І хто пражывае на дне акіяна? Жак-Іў Кусто!
Чым запомніліся: жывымі глобусамі.
Радыёфізіка – не для дзяў­­чат з філфака. Але
вясёлыя рафікі-жы­рафікі (ФРКТ) прывялі сваіх выдатных дзяўчат. Навошта ім чужыя – свае прыгажуні ёсць...
Чым запомніліся: выдатнай перапеўкай песні Adele.
Гуманітарны факультэт  здзівіў: сёлета яны сабралі мужчынскую каманду. На сцэне першакурснікі-гумані­тарыі зладзілі вялі­кую гульню ў мафію.
Чым запомніліся:  яркай каманднай фатаграфіяй.ppZnQtpRDYA
«Устаць, суд ідзе!». Ме­навіта так пачыналася выступленне юрфакаўцаў, якія падышлі да сваёй будучай прафесіі з гумарам і правялі шлюбаразводны працэс у форме хіп-хоп батла. А завяршыўся гэты працэс, вядома ж, прымі­рэннем.
Чым запомніліся: мала тэксту, шмат танцаў.
2I_JRGkVt0E А ФМА вырашылі распа­весці пра свае праблемы. Канечне, у жартоўнай форме.
Чым запомніліся: маладых вы­клад­чыкаў прадставіў карапуз-дашкольнік.
Як бы праходзіла раніш­няя зарадка, калі б на ваенфаку вучыліся дзяўчаты? Зараз мы ведаем. Дзякуй, вайскоўцы. Як заўсёды, на вышыні.
Чым запомніліся: «У кожнага курсанта ёсць свая дзяўчына, але не ў кожнай дзяўчыны ёсць свой курсант».
Кацяняткі, якія плачуць у Шабанах ад таго, што хімфак не выйграе на капусніку, прымусілі заміла­вацца і гледачоў і ўдзельнікаў.
Чым запомніліся: хіміч­нымі вопытамі проста на сцэне.
Сёлета каманда гісторы­каў прадставіла праграму «Вячэрні рэктар» з Абламейкам». У гасцях у рэктара пабывалі і Саладуха, і лэдзі Гага.
Чым запомніліся: крэа­тыў­ным рэктарам.
Рэп пра БДУ і ружы, якія дыміліся, – гэта ўсё фізічны факультэт.
Чым запомніліся: спец­эфектамі (дым на падлозе).
«Чаму на філфаку так шмат дзяўчат?» – задаўся пытаннем Паша Кіслы, вядучы капусніка. Саміх удзель­ніц гэтае пытанне мала ціка­ві­ла. Яны паказалі нам знаёмства абітурыента з факультэтам.
Чым запомніліся: бліскуча абыгранымі мініяцюрамі.
А ў ДІКСТ банан і капуста знайшлі сваё каханне. Вы спытаеце: пры чым тут банан і што за капуста? Як прызна­ліся самі хлопцы, сюжэт гэтай сцэнкі ім падказаў на­меснік дэкана. Што ўжо тут паробіш.
Чым запомніліся: «Кім бы ты ні быў – у ДІКСТ з цябе зробяць чалавека!».
А зараз падвядзём вынікі:
У намінацыі «Найлепшыя дэкарацыі і строі», а таксама ў намінацыі «Найлепшая група падтрымкі» перамагла каманда ІБМТ. У намінацыі «Найлепшы танцавальны нумар» перамога дасталася геафаку. «Самым арыгі­нальным нумарам» прызнаны біяфакаўскі. Вользе Куранковай (ФФСН) дасталася «найлепшая жаночая роля». Намінацыю «Найлепшая мужчынская роля» атрымаў Філіп Шэлег (ФПМІ). Хлопцам дасталіся падарункі ад спонсара капусніка кампаніі SVEN.
Трэцяе месца – у хім-
фа­­­ка, другое дасталася геа­­фа­ку, а пераможцам «Ка­пусніка­–2013» стаў ІБМТ. Віншуем!
Алёна Марковіч

wBZXmesSGfs

QWqTkg758Ms

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *