Весткі з рэктарата

15 Feb, 2016.

sm.aspxПАДЗЯКА Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава ўручана рэктару БДУ акадэміку Сяргею Абламейку. Гэтай узнагароды ён удастоены за шматгадовае супрацоўніцтва дзвюх ВНУ і значны асабісты ўнёсак ва ўмацаванне партнёрскіх адносін паміж БДУ і МДУ імя М. В. Ламаносава. Падзяка была ўручана Абламейку 25 студзеня на Урачыстым пасяджэнні Вучонага савета МДУ, прысвечаным дню заснавання расійскага ўніверсітэта.   НОВЫЯ прызначэнні зацверджаны ў БДУ. Прарэктарам па навуковай працы стаў доктар фіз.-мат. навук Васіль Сафонаў. Пасаду дэкана факультэта філасофіі і сацыяльных навук заняў кандыдат гістарычных навук Вадзім Гігін. Сафонаў Васіль Рыгоравіч - доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. Нарадзіўся ў 1965 годзе ў Гомельскай вобласці. Скончыў у 1991 годзе матэматычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны. З 1993 па 1996 навучаўся ў аспірантуры на кафедры алгебры і геаметрыі матэматычнага факультэта гэтай жа ВНУ.big_715753 З 1997 па 2006 працаваў начальнікам навукова-даследчага сектара ГГУ ім. Ф.Скарыны. З 2006 года працаваў у пасады намесніка начальніка ўпраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці Міністэрства адукацыі, а з мая 2008 года ўзначальваў дадзенае структурнае падраздзяленне гэтага ж ведамства. У 2008 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму "Алгебра татальна насычаных фармацый канчатковых груп" па спецыяльнасці "матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў". Навуковыя інтарэсы, датычацца пытанняў тэорыі груп і яе прыкладанняў, тэорыі класаў груп і іншых алгебраічных сістэм, алгебры, геаметрыі, тэорыі графаў.  Гігін Вадзім Францавіч - беларускі гісторык, палітолаг і публіцыст. Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Мінску. Кандыдат гістарычных навук, галоўны рэдактар грамадска-палітычнага і навукова-папулярнага часопіса "Беларуская думка".012a1cef54e18e70db6720a77ce4f842 Скончыў гістарычны факультэт БДУ, аспірантуру РІВШ БДУ. Абіраўся сакратаром Мінскага гарадскога камітэта "Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі", а з 2006 года з'яўляўся яго кіраўніком. У наш час з'яўляецца галоўным рэдактарам штомесячнага грамадска-палітычнага і навукова-папулярнага часопіса "Беларуская думка", заснавальнікам якога з'яўляецца Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2001 года займаецца выкладчыцкай дзейнасцю. Працаваў на пасадзе дацэнта ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, Камандна-інжынерным інстытуце МНС Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным універсітэце і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Стваральнік некалькіх тэлевізійных праграм, фільмаў, аўтар сцэнарыяў. З'яўляецца аўтарам дзясяткаў навуковых публікацый па гісторыі.   IMG_0979 ГАНАРОВАГА звання "Заслужаны работнік БДУ" ўдастоены: прафесары хімічнага факультэта Таццяна Вараб'ёва і Ігар Шымановіч; загадчык НДЛ біялагічнага факультэта Уладзімір Касцюк; намеснік дэкана ФРКТ Алег Людчык; загадчык лабараторыі РУП "Унітэхпрам БДУ" Ігар Манічаў; дацэнт ФПМІ Генадзь Матвееў; загадчык лабараторыі НДІ ПФП імя А.Н. Сеўчанкі Міхаіл Самцоў; дацэнт фізічнага факультэта Анатоль Сакольскі; дацэнт ММФ Валерый Супрун; галоўны навуковы супрацоўнік фізічнага факультэта Аляксей Чалядзінскі. Званне "Заслужаны работнік БДУ" прысвойваецца за шматгадовую добрасумленную працу і вялікі асабісты ўнёсак у развіццё ўніверсітэта.   12СТЫПЕНДЫІ Прэзідэнта Беларусі на 2016 год прызначаны 7 аспірантам БДУ. У іх ліку: Вольга Кабанава (фізічны факультэт); Алеся Кузьмірава (Інстытут журналістыкі); Максім Махавікоў (ФРКТ); Ірына Рушнова (фізічны факультэт); Марыя Чарняўская (біялагічны факультэт); Алег Шахно (хімічны факультэт); Дзіна Шпарун (эканамічны факультэт).     IMG_3997БДУ ПРЫНЯУ удзел у 14 Міжнароднай спецыялізаванай выставе адукацыйных паслуг "Адукацыя і кар'ера". Яна прайшла з 11 па 13 лютага ў Рэспубліканскім Палацы спорту. На стэндзе БДУ будзе размешчана поўная інфармацыя пра адукацыйную дзейнасць ВНУ: факультэты і інстытуты, спецыяльнасці і спецыялізацыі, правілы прыёму, кошты платнага навучання. Акрамя таго, экспазіцыя распавядзе пра магчымасці кар'ернага росту, перападрыхтоўку і пра курсы павышэння кваліфікацыі. Не застануцца без увагі і абітурыенты цяперашняга года. Высокапрафесійныя супрацоўнікі БДУ акажуць кансультацыйную дапамогу ў выбары будучай прафесіі. Сёлета ў выставе прыме ўдзел таксама Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ. Галоўная мэта выставы - зарыентаваць выпускнікоў школ у выбары будучай прафесіі, максімальна пазнаёміць з усім спектрам адукацыйных паслуг у Беларусі і іншых краінах. На выставе 2016 года была прадстаўлена ўвесь "галіновы" ланцужок: дзіцячы сад - школа - каледж - ВНУ. Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *