БДУ ўпершыню ўвайшоў у 500 найлепшых універсітэтаў свету! (+відэа)

23 Sep, 2014.

бгу топ 500 Па выніках апублікаванага нядаўна рэйтынгу ўніверсітэтаў свету вядомага брытанскага агенцтва QS (THE - QS World University Rankings), БДУ ўпершыню ўвайшоў у топ-500 найлепшых універсітэтаў свету і размясціўся ў групе ВНУ, якія займаюць 491–500 пазіцыю. Агенцтва QS ужо 10 гадоў ранжыруе ўнівер­сітэты свету, і ў даследаванне звычайна ўключаюц­ца толькі першыя 700–800 універсітэтаў, ці 3 % усіх існых універсітэтаў. На першым месцы Ма­са­­чусецкі тэхналагічны ін­сты­тут (ЗША), за ім стаіць Кембрыджскі ўніверсітэт (Вялікабрытанія). З расійскіх ВНУ лепшыя, чым у БДУ, пазіцыі ў МДУ імя М. В. Ламаносава – 114, СПбДУ – 233, МДТУ імя М. Э. Баўмана – 322 і яшчэ ў шасці расійскіх універсі­тэтаў. Пазіцыі вядучых універ­сі­тэтаў суседніх дзяр­­жаў: Варшаўскі ўнівер­сітэт – 335, Тартускі ўніверсітэт – 379, Кіеўскі нацыянальны ўні­вер­сітэт імя Тараса Шаў­чэнкі – 421–430, Талінскі тэхнічны ўніверсітэт – 501–550, Вільнюскі ўніверсітэт – 551–600 і Латвійскі ўні­версітэт – 701+.бгу топ 500 У рэйтынгу QS сярод беларускіх ВНУ ў 2014 г. акрамя БДУ ранжыруецца толькі Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (701+). Рэйтынг QS засноў­ваецца на аналізе дадзеных пра ВНУ і апытаннях незалежных экспертаў. Ацэньваюцца: вынікі апытання экспертаў (акадэміч­ная рэпутацыя); вынікі апытання праца­даў­цаў; індэкс цытавання навуковых прац за апошнія 5 гадоў; суад­носіны коль­касці выклад­чыкаў і сту­дэнтаў; колькасць замежных студэнтаў і выклад­чыкаў. За апошні час БДУ ў міжнародных рэйтынгах прадстаўлены вельмі годна і ўвесь час згадваецца ў ліку сусветных ВНУ «вышэйшай лігі». Так, па апош­ніх дадзеных (жнівень 2014) іспанскага рэйтынгавага агенцтва Webometrics Ran­king of World Universities, БДУ заняў 673 месца ў свеце, а сярод ВНУ краін СНД, Грузіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі, па дадзеных расійскага агенцтва «Інтэрфакс» (снежань 2013), знаходзіцца на другім месцы. Паводле інфармацыі  прэс-службы БДУ Фота Ганны Занковіч Відэасюжэт пра мерапрыемства стрелкa
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *