БДУ зноў пацвердзіў высокі статус

5 Jan, 2014.

366107834 yf 550

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт заняў 2-е месца ў рэйтынгу ВНУ краін СНД, Грузіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі, які прадставіла 17 снежня ў Маскве вядомае інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс». Усяго было прааналізавана 405 ВНУ з 15 краін (http://www.interfax.ru/russia/txt/347145).

На першай пазіцыі знаходзіцца Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава, на другім месцы – БДУ, на трэцім – Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўнівер­сітэт. У пяцёрцы найлепшых таксама Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі і Вільнюскі ўніверсітэт.
Пры фарміраванні рэйтынгу ВНУ краін СНД, Грузіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі ўлічваліся крытэрыі, якія адлюстроўваюць тры сферы дзей­насці вышэйшых навучальных уста­ноў: адукацыйная, навукова-даследчая і міжнародная. Методыка складання рэйтынгу ВНУ краін СНД, Грузіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі распрацаваная з выкарыстаннем асноўных метадалагічных падыхо­даў агенцтва QS, якое фарміруе міжнародныя рэйтынгі ўніверсі­тэтаў QS WUR на працягу апошніх 10 гадоў. Выкарыстоўваліся навукаметрычныя даныя Навуковай электроннай бібліятэкі (www.elibrary.ru) і міжнароднай навука­метрычнай сістэмы Scopus. Было пра­ве­дзена апытанне экспертаў-наву­коў­цаў і праца­даўцаў.
Сярод прадстаўленых 405 уні­версітэтаў – 21 беларускі. Бела­рускі дзяржаўны тэхналагічны ўні­вер­сітэт займае 24 месца, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт – 32 месца.
Па краінавым размеркаванні ўваходжання ВНУ ў топ-спісы Беларусь заняла ганаровае трэцяе месца, саступіўшы Расіі і Украіне. А тры айчынныя ВНУ ўвайшлі ў топ-50 універсітэтаў краін СНД, Грузіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі.
Паводле інфармацыі ЦПРА

print

Вам таксама можа спадабацца: