Весткі з рэктарата

5 Jan, 2014.

Газета-ректорат

ПАДЗЯКУ БДУ  за правядзенне міжнароднай канферэнцыі па космасе, якая праходзіла з 11 па 15 лістапада, выказала дырэктар упраўлення ААН па пытаннях кас­мічнай прасторы Мазлан Отман. У афіцыйным лісце яна адзначыла значнасць дадзенага навуковага форуму ў асваенні космасу з выкарыстаннем новых тэхналогій у інтарэсах эканамічнага развіцця дзяржаў. Падчас канферэнцыі з дакладамі выступілі звыш 100 навукоўцаў і спецыялістаў у галіне касмічных навук з 25 краін.
* * *
ГАНАРОВАЙ  граматы Міністэр­ства адукацыі Беларусі ўдастоена Галоўнае ўпраўленне навукі БДУ. Узнагарода прысу­джана ГУН за высокі прафесіяна­лізм у арга­ні­за­цыі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнас­ці, а таксама ў сувязі з 50-годдзем структуры.Падкрэслім, гэта першае навуковае падраздзяленне ВНУ, якое высока ацэнена Міністэрствам аду­­кацыі, бо раней так адзнача­лі­ся толькі ўстановы адукацыі.
Нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі” ўзнагароджана намес­нік прарэктара па навуковай рабоце – начальнік ГУН Таццяна Дзік. Узнагароды ўручаныя і ін­шым прад­стаўнікам БДУ.
* * *
ЗАГАДЧЫЦА кафедры генетыкі біялагічнага факультэта БДУ Наталля Максімава ўдастоена медаля «За працоўныя заслугі». Гэтая дзяржаўная ўзнагарода прысуджа­на ёй за шматгадовую плённую працу і высокае прафе­сійнае майстэрства.

Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ

print

Вам таксама можа спадабацца: