Весткі з рэктарата

3 Mar, 2015.

бгу ректорат

ДЗВЕ ГРАМАТЫ Міністэрства адукацыі нашай краіны ўручаны калектыву БДУ. Першая ўзнагарода «За высокую пазіцыю сярод устаноў вышэйшай адукацыі ў міжнародных рэйтынгах». У сусветным рэйтынгу Webometrics БДУ падняўся на 61 пазіцыю і заняў 612 месца, увайшоўшы ў тройку найлепшых універсітэтаў СНД. Другая грамата ўручана за развіццё экспарту паслуг ва ўстановах вышэйшай адукацыі. У 2014 г. у БДУ было прынята каля 1 тысячы замежных грамадзян.
* * *
ОРДЭН імя К. Э. Цыялкоўскага Федэрацыі касманаўтыкі Расіі ўручаны рэктару БДУ акадэміку Сяргею Абламейку. Гэтай узнагароды ён ганараваны за ўнёсак у распрацоўку і рэалізацыю праек¬таў і праграм даследаванняў кас¬міч¬най прасторы.  Ордэн імя К. Э. Цыялкоўскага з’яўляецца вышэйшым знакам адрознення і грамадскага прызнання заслуг спецыя¬лістаў ракетна-касмічнай галіны.
* * *
ДАМОВА аб супрацоўніцтве падпісана паміж БДУ і Уральскім федэральным універсітэтам імя першага Прэзідэнта Расіі Б. М. Ель¬цына. Прадугледжваецца абмен студэнтамі, магістран¬тамі, аспірантамі і выкладчыкамі, інфармацыяй па навучальна-ме-тадычнай працы; рэалізацыя сумесных даследчых праектаў і арганізацыя навуковых, адукацыйных і культурных мера¬прыем¬стваў.
* * *
ПАСОЛ Японіі ў Беларусі Міморы Сігехіра наведаў БДУ 25 лютага. У рамках візіту факультэту міжнародных адносін перададзены навучальныя дапаможнікі, матэрыялы і зборнікі па вывучэнні японскай мовы, падараваныя Японскім фондам – усяго больш за 50 лінгвістычных выданняў для слухачоў з розным узроўнем валодання мовай.
Акрамя таго, японскі дыпламат распавёў студэнтам пра асноўныя кірункі дзейнасці пасольства, а таксама пра культуралагічныя беларуска-японскія адносіны.
Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ

print

Вам таксама можа спадабацца: