Веламарафон: з фотаапаратам і “сакрэтнымі” заданнямі

4 Jun, 2014.

бгу фотовеломарафон 27 мая студэнцкі саюз Інстытута журналістыкі запрасіў усіх актыўных і творчых студэнтаў паўдзельнічаць у фотавеламарафоне. У першы дзень мерапрыемства, узброіўшыся фотаапаратамі, удзельнікі творчага марафону па чарзе стартавалі з веладарожкі, якая праходзіць недалёка ад студэнцкага інтэрната № 7. Ужо там "фотавеласіпедысты" атрымалі свае сакрэтныя заданні ў канвертах, пра якія акрамя арганізатараў і саміх уладальнікаў ніхто не ведаў. Ключавымі адзнакамі на маршруце фотавеламарафону былі пікеты, на якіх і выконваліся асноўныя заданні па наступных тэматыках: "БДУ ў горадзе", "Эмоцыі", "Чараўніцтва", "Трэба дома бываць часцей " па матывах усім вядомага верша. Самай пацешнай, на погляд арганізатараў конкурсу, стала тэма "Фотагісторыя". На фінішы марафону, які размяшчаўся ля галоўнага ўваходу ў парк Перамогі, удзельнікаў сустракалі арганізатары конкурсу.бгу фотовеломарафон Падвядзенне вынікаў, паказ фотапрац, а таксама ўзнагароджанне пераможцаў прайшлі ў другі дзень мерапрыемства ў Інстытуце журналістыкі. Усе працы, безумоўна, былі вельмі рознымі. Кожны ўдзельнік адлюстраваў свой погляд на кожную з тэм, прыкмеціў тое, што здалося тонкім і цікавым менавіта яму. Асабліва вылучаліся працы, якія змяшчалі ў сабе нотку гумару, а такіх было нямала. Таму дзень падвядзення вынікаў і ўзнагароджання выдаўся даволі-такі вясёлым. Нельга не адзначыць пераможцаў фотавеламарафону–2014: 1 месца – Андрэй Касцючук бгу фотовеломарафон 2 месца – Вікторыя Мяховіч

бгу фотовеломарафон 3 месца – Уладзіслаў Бунос

бгу фотовеломарафон У склад журы ўваходзілі фатографы нашага ўніверсітэта, а таксама пераможца леташняга конкурсу Аляксандр Шэлегаў. У цэлым, можна сказаць пра тое, што мерапрыемства, якое спалучае ў сабе спартыўны і творчы падыход, прайшло паспяхова. Чакаем чарговы фотавеламарафон. А змены ў маршруце і тэматыцы конкурсу пакуль застаюцца для нас таямніцамі… Ганна ЧАРНЯЎСКАЯ, прэс-служба БДУ  Фота Ганны ЗАНКОВІЧ бгу фотовеломарафон Фотарэпартаж  з  фотавеламарафона глядзіце тут
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *