Міжнародны турнір па валейболе памяці Генадзя Янава

28 Dec, 2015.

международный турнир по волейболу, посвященный памяти Геннадия Яноваа, БГУЮбілейны, дзясяты, міжнародны турнір па валейболе, прысвечаны памяці Генадзя Янава, прайшоў з 28 па 29 лістапада ў спартыўным комплексе “Універсітэцкі” БДУ. У спаборніцтвах удзельнічалі 4 каманды: мужчынская і жаночыя зборныя студэнтаў БДУ і мужчынская і жаночыя каманды Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўных служачых пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі. Узначальваў каманду масквічоў заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны тренер СССР Уладзімір Кондра. Ён уладальнік усіх відаў алімпійскіх медалёў (бронза ў Мюнхене, серабро ў Манрэалі і золата ў Маскве), чэмпіён свету і пяціразовы чэмпіён Еўропы. Адбыліся 4 гульні, і ўсе яны завяршыліся з лікам 3:0 на карысць нашых каманд. Найлепшымі гульцамі турніру сталі: сярод жанчын – Кацярына Мягкая, аспірантка юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у мужчын – Андрэй Мітрафанаў, студэнт 5 курса факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. международный турнир по волейболу, посвященный памяти Геннадия Иванова,Пераможцы спаборніцтваў атрымалі кубкі і памятныя медалі, найлепшыя гульцы – прызы, гасцям дасталіся сувеніры. Турнір гэты праводзіцца з 2003 года і названы ў гонар майстра спорту БССР, заслужанага трэнера БССР Генадзя Янава, які працаваў на кафедры фізічнага выхавання БДУ. У гульнях раней удзельнічалі валейбалісты з Расіі, Польшчы і Украіны, але праз фінансавыя цяжкасці сёлета мы прымалі толькі каманды з Расіі. У зборнай студэнцкай камандзе БДУ гуляюць 12 чалавек, 6 з іх – удзельнікі чэмпіянату Вышэйшай лігі Беларусі па валейболе, каманды “БДУ-БАТЭ”. У мінулым годзе калектыў заняў другое месца ў чэмпіянаце Беларусі, а цяпер ён знаходзіцца на першым месцы турніру, адзначае старшы трэнер “БДУ-БАТЭ” Іван Шыраеў. Для гасцей правялі экскурсію па горадзе, у рамках якой расійскія валейбалісты завіталі і на “Мінск-Арэну”. Па словах Івана Шыраева, гасцям спадабаўся і наш горад, і ўдзел у турніры, у выніку чаго каманды БДУ атрымалі запрашэнне прыязджаць згуляць да іх. Анастасія ПЯЦЬКО международный турнир по волейболу, посвященный памяти Геннадия Иванова,
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *