У БДУ аб’яўлены конкурс грантаў для студэнтаў і аспірантаў на 2016 год

28 Dec, 2015.

laboratory-sl-550x250 1 520на 245Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і аспіранты ВНУ дзённай формы навучання. Прадстаўленыя работы павінны мець навуковую і практычную значнасць, адрознівацца навізной і паглыбленым вывучэннем заяўленай тэмы.
Дакументы прымаюцца ва ўпраўленні падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі ГУН БДУ да 11 студзеня 2016 г. (вул. Бабруйская 9, к. 418).
Прымаюцца працы на папяровых носьбітах, а таксама ў лічбавым фармаце. Палажэнне аб конкурсе грантаў, спецыяльны файл Microsoft Access, а таксама інструкцыя па карыстанні сістэмай Microsoft Access размешчаны тут. Нагадаем, у 2015 годзе на суісканне было пададзена 47 даследчых праектаў з іх 29 была аказана падтрымка.
Важнае заўвага: куратарам праектаў неабходна прадугледзець ўключэнне тэматыкі даследаванняў па грантах ў НДР, якія выконваюцца ў адпаведнасці з Планам навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ БДУ на 2016 год.
Дад. інфармацыя па тэл.: 209-54-27 (Ганна Васільеўна Казлоўская).

print

Вам таксама можа спадабацца: