БДУ аб’яўляе прыём ў аспірантуру і дактарантуру

4 Jul, 2017.

 

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт аб’яўляе прыём для атрымання пасляўніверсітэцкай адукацыі ў аспірантуры (дзённай, завочнай і ў форме суіскальніцтва) і дактарантуры (дзённай  і ў форме суіскаль­ніцтва) у 2017 годзе.
Асобы, якія паступаюць у аспірантуру для навучання ў дзённай ці завочнай форме атрымання адукацыі, здаюць уступны іспыт па спецыяльнай дысцыпліне ў аб’ёме навучальнай праграмы I ступені вышэйшай адукацыі. Кандыдацкія іспыты і залік па агульна­аду­кацыйных дысцыплінах павінны быць здадзены да паступлення ў аспірантуру.
Для атрымання пасляўніверсітэцкай адукацыі ў аспірантуры ў форме суіскальніцтва здача ўступнага іспыту не патрабуецца. Наяўнасць здадзеных кандыдацкіх іспытаў па агульнаадукацыйных дысцыплінах не абавязковая.
Асобы, якія паступаюць у аспірантуру для навучання ў завочнай форме атрымання адукацыі і ў форме суіскальніцтва, павінны мець досвед практычнай працы не меншы за два гады на пасадах, што патрабуюць наяўнасці вышэйшай адукацыі.
У дактарантуру прымаюцца асобы, якія маюць навуковую ступень кандыдата навук і з’яўляюцца аўтарамі навуковых артыкулаў, а таксама іншых матэрыялаў па выніках навуковых даследаванняў (манаграфій, матэрыялаў, якія адносяцца да аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, матэрыялаў і (ці) тэзісаў дакладаў на канферэнцыях, справаздач пра выкананыя даследаванні і распрацоўкі, актаў (даведак) пра іх выкарыстанне, што пацвярджаюць удзел у выкананні дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, навукова-тэхнічных праграм і інавацыйных праектаў па прыярытэтных кірунках навуковых даследаванняў або прыярытэтных кірунках навукова-тэхнічнай дзейнасці), якія складаюць аснову для доктарскай дысертацыі.


Падрабязная інфармацыя па правілах прыёму на сайтах БДУ (http://www.research. bsu.by; http://www.bsu.by) ці па тэлефоне: 209-51-73, 209-50-24.
Прыём дакументаў ажыццяўляецца з 1 жніўня па 30 верасня 2017 года па адрасе: г. Мінск, вул. Бабруйская, 9, каб. 414, аддзел аспірантуры і дактарантуры.

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *