I Філфаканскі фэст кароткаметражнага кіно “Кітай у Беларусі” пройдзе ў БДУ

26 Jan, 2018.

Накіравана мерапрыемства на развіццё беларуска-кітайскага культурнага дыялогу, стварэнне ўмоў для раскрыцця рэжысёрскіх здольнасцяў моладзі і яе стымуляванне да вывучэння нацыянальнай культуры і традыцый Кітая і Беларусі.

Да ўдзелу запрашаюцца непрафесійныя каманды школьнікаў, студэнтаў і іх бацькоў, а таксама ўсе ахвотнікі. Пры гэтым геаграфічных абмежаванняў няма, свае працы могуць дасылаць як аўтары з Беларусі, так і з блізкага і далёкага замежжа.

Заяўкі прымаюцца да 15 лютага ўключна. Працы, афішы кіно трэба даслаць да 1 сакавіка на электронную пошту rikkbgu2017@gmail.com.

Да конкурсу дапушчаюцца разнажанравыя стужкі: кароткаметражныя гульнявыя і дакументальныя фільмы на рускай ці кітайскай мовах. У абавязковым парадку павінны быць кітайскія ці рускія субтытры адпаведна. Па ўмовах змагання ў стужках неабходна адлюстраваць, як у Беларусі прадстаўлены багатая культура, векавая гісторыя, старажытныя традыцыі, літаратура, мастацтва, кухня, святы Кітая.

Завершыцца фэст адкрытым праглядам і ўзнагароджаннем удзельнікаў конкурсу кіно. Паказ фільмаў запланаваны на 15 сакавіка.

Арганізатарамі і ініцыятарамі фэсту выступаюць філалагічны факультэт і Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ.

Дадатковая інфармацыя па тэл.: 209 59 51 (Юлія Малаткова) і па спасылцы.

 

 

print

Вам таксама можа спадабацца: