Прэзідэнцкі аркестр, мармуровая зала, харавыя капэлы…(+відэа)

4 Jul, 2017.

15 найлепшых выпускнікоў БДУ ўзялі ўдзел у Прэзідэнцкім балі, які адбыўся 23 чэрвеня ў Палацы Незалежнасці. Некаторыя распавялі нам пра свае ўражанні.  

Выпускнікі вылучыліся ў навучальнай, навуковай, грамадскай, культурнай і спартыўнай дзейнасці, з’яўляюцца лаўрэатамі спецфонду прэзідэнта, пераможцамі розных алімпіяд і конкурсаў. Імі ганарыцца БДУ: Улад Макарэвіч (эканамічны факультэт), Аляксандр Федаровіч (юрыдычны факультэт), Вольга Людчык (ФРКТ), Тамара Шаверда (ФФСН), Кацярына Стэфаноўская (ФСК), Яўген Аніскевіч (хімічны  факультэт); Уладзімір Хасяневіч (фізічны факультэт), Алена Гілеў­ская (ДІКСТ), Ірына Балабановіч (філалагічны факультэта), Уладзі­слаў Лукша (ІБМТ), Кацярына Платун (МДЭІ), Дар’я Богдан (ФМА), Андрэй Нагдалян (гістарычны факультэт), Кацярына Страйлова (Інстытут тэалогіі) і Яўгенія Кандра­товіч (ФПМІ).
Напярэдадні яны сустрэліся з рэктарам БДУ акадэмікам Сяргеем АБЛАМЕЙКАМ і прарэктарам па выхаваўчай і вучэбнай рабоце Ула­дзімірам СУВОРАВЫМ.


У сваім віншаванні з заканчэннем навучання Сяргей Уладзіміравіч адзначыў:
– Гэта радасны і ў той жа час сумны момант. Вы сыходзіце, пакінуўшы ў жыцці ўніверсітэта значны след. Вы цудоўна правялі гэтыя студэнцкія гады і сталі найлепшымі выпускнікамі БДУ. Зараз вы ідзяце на рэспубліканскі выпускны баль, а гэтага гонару ўдастоеныя самыя-самыя! Я вас віншую з заканчэннем універсітэта і жадаю, каб далейшае ваша жыццё было паспяховае і шчаслівае.

– Дык што там было – на ­тым казачным балі для абраных?
З гэтым пытаннем мы звярнуліся да выпускнікоў.


Улад Макарэвіч: «Усё прай­шло выдатна, пачалося мерапры­емства з афіцыйнай часткі, якая праходзіла ў Палацы Незалежнасці. Стваралася адчуванне казкі і не­рэальнасці падзеі: прэзідэнцкі аркестр, мармуровая зала, харавыя капэлы. Потым пачалося ўзнага­роджанне – уручэнне ўзнагарод і падзяк выкладчыкам і студэнтам, у ліку якіх апынуўся і я. Вялікі гонар атрымаць падзяку з рук Прэзідэнта і паціснуць яму руку. А самая прыемная думка – што ты гэта заслужыў. Пасля цырымоніі мы прайшлі ў рэстаран, дзе адбы­лася неафіцыйная частка: шыкоў­ныя сталы, цікавая канцэртная  праграма і мора танцаў».


Кацярына Страйлова: «Прэзідэнцкі баль быў пышны. Адразу адчувалася выдатная суладная праца арганізатараў мерапрыемства. Маляўнічасць і адмысловая ўрачыстасць напаўнялі ўсе часткі праграмы прэзідэнцкага балю выпускнікоў. Хацелася б выказаць адмысловую падзяку БДУ за аказаны давер і прадстаўленую магчымасць прыняць удзел у такім важным мерапрыемстве, прысутнасць на якім для выпускніка – вялікі гонар!»

Таццяна БАГАМАЗАВА

Фота Васіля Кузьмічкіна

Яшчэ больш фота у лічбавым фотаархіве БДУ

Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *