Verbo et Facto. Віншуем прафесара Ірыну Казакову з юбілеем!

1 Jul, 2017.

1 ліпеня адзначае юбілей доктар філалагічных навук Ірына КАЗАКОВА – старшыня савета ГА «Саюз жанчын БДУ», прафесар кафедры тэорыі літаратуры.

Ірына Казакова

Больш за трыццаць гадоў жыцця  І. В. Казаковай непарыўна звязаны з БДУ. Спачатку – студэнтка філалагічнага факультэта, а з 1989 года – выкладчык. І. В. Казакова – адзіны доктар навук-фалькларыст у БДУ. Фалькларыст, міфолаг, этнакуль­туролаг, аўтар больш чым 200 на­вуковых і навучальна-метадычных прац, у тым ліку 7 манаграфій з грыфам Міністэрства адукацыі і УМА, кніг, брашур, навуковых артыкулаў. Навуковыя працы І. В. Казаковай публікуюцца ў Беларусі, Расіі, КНР.
І. В. Казакова – актыўны ўдзель­нік навуковых канферэнцый і кангрэсаў, арганізатар міжнародных навукова-практычных канферэнцый: «Фальклор і сучасная культура», «Роля жанчыны ў развіцці сучаснай навукі і адукацыі», галоўны рэдактар электроннага навукова-асветніцкага часопіса «Сафія.
І. В. Казакова – распрацоўшчык больш чым 12 аўтарскіх курсаў  лекцый і спецкурсаў. Яна засна­вала на філалагічным факультэце БДУ навучальны фальклорна-эт­награфічны кабінет – музей, які грае важную ролю падчас падрых­тоўкі як айчынных, так і замежных студэнтаў.
І. В. Казакова – член экспертнага літаратуразнаўчага семінара па папярэдняй экспертызе дысертацый, эксперт навуковых праектаў ГКНТ. Яна адна з першых у краіне пачала развіваць супастаўляльнае вывучэнне беларускай і кітайскай традыцыйных культур. Гэтаму пры­свечана яе манаграфія (2014 г.), шэраг навуковых артыкулаў і дакладаў на міжнародных навуковых канферэнцыях. І. В. Казакова – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, вучонага савета Фонду фунда­ментальных даследаванняў РБ, рэдкалегіі часопісаў, уключаных у пералік ВАК РБ: «Роднае слова» і «Белая вежа», член савета філалагічнага факультэта, Савета БДУ,  Прафесарскага сходу БДУ.
Навуковай дзейнасці І. В. Казаковай прысвечаны артыкулы ў энцыклапедыях: «Беларускі фальклор», (Т. 1, 2005 г.), «Рэспубліка Беларусь» (Т. 3, 2006 г.), «Культура Беларусі» (Т. 4, 2013 г.).

Савет ГА «Саюз жанчын БДУ» сардэчна віншуе Ірыну Валер’еўну з юбілеем! Ад шчырай душы жадаем ёй дужага здароўя, поспехаў, новых здзяйсненняў!

print

Вам таксама можа спадабацца: