Паразуменне з Амерыкай. БДУ падпісаў у Маямі тры дамовы аб супрацоўніцтве

5 Jul, 2017.

Падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні паміж БДУ і Паўднёва-ўсходнім універсітэтам Нова (Nova Southeastern University)

На міжнароднай выставе-канферэнцыі ў галіне высокіх тэхналогій «eMerge Americas», якая праходзіла з 12 па 13 чэрвеня ў Маямі (ЗША), была прадстаўлена прадукцыя БДУ, а таксама падпісаны пагадненні аб міжуніверсітэцкім супрацоўніцтве.

Больш за 10 навукова-тэхнічных распрацовак БДУ ўвайшлі ў На­цыянальную экспазіцыю Беларусі, якая была адной з самых маштабных на выставе. На калектыўным стэндзе прэзентаваліся больш за 80 высокатэхналагічных экспанатаў Мінадукацыі, НАН Беларусі, Парку высокіх тэхналогій.
На стэндзе БДУ дэманстрава­ліся інавацыі ў галіне касмічных тэхналогій, аховы здароўя, нана- тэхналогій і матэрыялаў. Таксама ў рамках выставы рэктар БДУ ака­дэмік Сяргей Абламейка выступіў  з дакладам пра кірункі дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Былі наведаны пасяджэнне саміту электроннага ўрада на «eMеrge Americas», а таксама  стэнды высокатэхналагічных кам­па­ній, якія працуюць у галіне аў­таматызацыі дакументазвароту  ў адукацыі.

У гісторыі беларуска-амеры­канскіх адносін айчынныя распрацоўкі ў галіне высокіх тэхналогій ўпершыню прадстаўлены на выс­таве-канферэнцыі ў ЗША. Бела­рус­кая дэлегацыя на чале са старшынёй ДКНТ Аляксандрам Шумі­ліным правяла сустрэчы з віцэ-старшы­нёй асацыяцыі каледжаў і ўні­вер­сітэтаў ЗША, рэктарамі  ўні­версітэтаў Маямі, Нова Саўзерн і Фларыды па пытаннях усталя­вання двухбаковых адносін, правя­дзен­ня сумесных мерапрыемст­ваў, узаемнага трансферу тэхна­логій.

 

Дэлегацыя Беларусі на міжнароднай выставе-канферэнцыі ў галіне высокіх тэхналогій «eMerge Americas»

У выніку перамоваў паміж БДУ і кампаніяй Adelphi Technology Inc. (ЗША) падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве, якое праду­гле­дж­­вае выкананне сумесных навукова-даследчых праектаў. Так­сама рэктарам Сяргеем Абламейкам і рэктарам Ральфам Роджэрсам падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Паўднёва-ўсходнім універсітэтам Нова (Nova Southeastern University). Акрамя  таго, падпісаны мемарандум аб  супрацоўніцтве паміж лабараторыяй кампаноўкі электронных схем Універсітэта Нью-Ёрка ў Бафала і даследчай групай па механатэрмадынаміцы і трыбафатыцы БДУ.

Выстава «eMеrge Americas» з’яўляецца ўнікальным для ЗША міжнародным мерапрыемствам у сферы высокіх тэхналогій. Яно накіравана на прыцягненне і аб’яднанне інвестараў, прадпрымальнікаў і інаватараў амерыканскага кантынента і Еўропы з мэтай абмеркавання перадавых тэхна­логій.
Канферэнцыя праводзілася ў чацвёрты раз пад лозунгам «Брама на амерыканскі кантынент». Больш за 125 стартапаў былі адабраны для ўдзелу ў выставе Startup Showcase у гэтым годзе.

Сяргей ШАФАЛОВІЧ

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *