Упершыню ў Беларусі пры садзейнічанні Геаграфічнага грамадства Беларусі праводзіцца “Геаграфічная дыктоўка РГГ”

10 Nov, 2017.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотнікі. Колькасць месцаў абмежавана!

Дыктоўка будзе праходзіць у корпусе геаграфічнага факультэта БДУ 26 лістапада па адрасе: г. Мінск, вул. Ленінградская 16, аўд. 312, 311 (3 паверх), 212 (2 паверх).

Папярэдняя рэгістрацыя па пошце yarotaubgo@gmail.com або форме ці па нумары тэлефона: +375291251557 (Vel.), (8017)2095478 (абавязкова).

Рэжым працы: 11.00 – пачатак працы пляцоўкі; 11.00-12.00 – збор, рэгістрацыя ўдзельнікаў і выдача бланкаў для напісання дыктоўкі; 12.00-12.15 – прывітанне, інструктаж па запаўненні бланкаў для напісання заданняў; 12.15-13.00 – напісанне дыктоўкі; па завяршэнні зачытванне заданняў дыктоўкі ўдзельнікам даецца 5 хвілін дадатковага часу для завяршэння афармлення сваёй працы.13.00-13.10 – збор запоўненых бланкаў для напісання дыктоўкі; 13.10 – закрыццё пляцоўкі.

Аляксей САЗОНАЎ

print

Вам таксама можа спадабацца: