Упершыню ў БДУ стартуе фэст творчасці “YFM. #ТЫНАВОЛНЕ”

8 Sep, 2017.

Гэта дэбютнае мерапрыемства праводзіцца з мэтай развіцця творчага патэнцыялу студэнтаў 1 курса.

Прыём заявак для ўдзелу ажыццяўляецца да 9 верасня на аддзяленнях Творчага саюза факультэтаў БДУ. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе першакурснікі ўніверсітэта. З іх ліку будуць сфарміраваны факультэцкія каманды. Зборным да 9 кастрычніка трэба будзе прайсці шэсць займальных выпрабаванняў: "СТЭМ з зоркай"; відэа-візітоўка "Мы ў БДУ напрыканцы вучобы"; конкурс эстраднай песні "Я спяваў на выпускным!"; інтэлектуальная гульня "Што? Дзе? Калі?"; квэст-гонка "Твортропа"; конкурс танцавальных флэшмобаў "Усё жыццё - танцы!".

Акрамя таго, дадаткова па 5 балаў атрымае каманда за прэзентацыю сваіх удзельнікаў у сацыяльных сетках, а таксама самая актыўная група падтрымкі зможа прынесці ў скарбонку сваіх фаварытаў яшчэ 5 балаў.

Гала-канцэрт, узнагароджанне пераможцаў, паказ найлепшых нумароў конкурсу адбудзецца 9 кастрычніка ў актавай зале Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8). Плануецца, што пераможцы фэсту будуць вызначаны ў 8 намінацыях: "Найлепшы відэаролік"; "Найлепшы вакаліст/гурт вакалістаў"; "Найлепшая візітоўка"; "Самая інтэлектуальная каманда"; "Найлепшае праходжанне квэсту"; "Найлепшы танцавальны флэшмоб"; "Найлепшае прадстаўленне каманды ў сетцы Інтэрнэт"; "Найлепшая група падтрымкі".

Пераможцы фэсту "YFM. #ТЫНАВОЛНЕ" стануць удзельнікамі міжнароднага праекта "Сяброўства без межаў", які пройдзе ў лістападзе ў Рызе.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла ўпраўленне па справах культуры БДУ.

Дадатковая інфармацыя па тэл.: 209 54 69 (Іван Жукаў).

 

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *