Маладыя вятры. Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка пагутарыў са студэнтамі ФФСН (+відэа)

13 Nov, 2017.

На ФФСН рэалізуецца праект “Студэнцкая ліга маладых выбаршчыкаў”, у якім удзельнічаюць студэнты БДУ і школьнікі старэйшых класаў г. Мінска.

10 лістапада з маладымі грамадскімі актывістамі сустрэўся міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка абмеркаваць тэму "Моладзевае лідарства ў адукацыйным працэсе". У сустрэчы прыняў удзел рэктар БДУ Андрэй Кароль. Сярод пытанняў – ацэнка ролі студэнцкага лідарства падчас універсітэцкай адукацыі, студэнцкае самакіраванне як форма выхавання моладзевых лідараў, удзел моладзі ў выхаваўчай працы ў ВНУ і фарміраванні грамадзянска-прававой культуры студэнтаў.

Мерапрыемства праводзілася ў інтэрактыўнай форме. Адбыўся не толькі дыялог госця і пастаянных удзельнікаў студэнцкай лігі маладых выбаршчыкаў, але і віктарына на палітычную тэматыку.

Праект “Студэнцкая ліга маладых выбаршчыкаў” стартаваў 18 лістапада 2016 года на факультэце філасофіі і сацыяльных навук.

Вераніка САЙГАНАВА
Фота Васіля Кузьмічкіна
Яшчэ больш фота у лічбавым фотаархіве БДУ
Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *