Студэнцкая асамблея БДУ: «Платныя пераздачы паспрыяюць павышэнню адказнасці студэнтаў»

30 Nov, 2015.

 платные пересдачи БГУ студенческая ассамблея Лідары моладзевых арганізацый 19 лістапада абмеркавалі са студэнтамі слушнае палажэнне аб аплаце паўторнай здачы экзаменаў і залікаў, якое было нядаўна зацверджана рэктарам.   Да дыскусіі далучыліся лідары студэнцкіх арганізацый БДУ: старшыня студсаюза Уладзіслаў Бунас, старшыня прафкама Вольга Локцева, старшыня савета па яка­сці адукацыі Павел Лабацэ­віч, старшыня каардынацыйнага савета студэнцкіх інтэрнатаў Вераніка Луд, старшыня савета старастаў Ксенія Валністая. Сакратар БРСМ і старшыня Сту­дэнцкай асамблеі БДУ Яўген Харук у адказ на пытанне пералічыў, што мена­віта будуць пераздаваць студэнты платна.
Уся інфармацыя пра кошт дадатковых адукацыйных паслуг размешчана на сайце БДУ ва ўкладцы «Платныя паслугі». Спіс вычарпальны. Палажэнне не прадугледжвае плату за адпрацоўкі лекцый, семінараў, лабара­тор­ных і пропускі заняткаў.
   платные пересдачи БГУ студенческая ассамблея харук евгений Што турбавала студэнтаў? Студэнтаў, што прыйшлі на сустрэчу, цікавілі дзеянні і мерка­ванне студэнцкіх арганізацый БДУ. «Студэнцкая асамблея таксама за ўвядзенне. Не таму, што мы пад­трымліваем адназначна адміні­стра­цыю ва ўсім, што нам сказалі. А таму, што мы сапраўды кожны ў сваёй арганізацыі правялі працу, даведаліся пра меркаванні», – рэ­зю­­­маваў Яўген Харук. На пытанне пра прычыны ўвя­дзення платных пераздач старшыня студэнцкага савета па якасці адукацыі БДУ Павел Лабацэвіч адказаў:
Пераздачы ўводзяцца дзеля таго, каб павялічыць адказнасць студэнтаў за навучанне. Былі адны патрабаванні. Высветлілася, што студэнты на іх слаба рэагуюць. Цяпер патрабаванні зрабілі больш жорсткімі. Усё празрыста. Калі чалавек трапляе ва ўніверсітэт, ён ро­біцца дарослым. Я не магу сказаць, у якой ступені, але лічу, што платныя пераздачы пасадзей­ні­­­ча­юць павышэнню адказнасці сту­дэнтаў.  
 платные пересдачи БГУ студенческая ассамблея павел лобацевич  платные пересдачи БГУ студенческая ассамблея виталий орешко Што мы маем у выніку? 1.    Платна ліквідаваць акадэ­мічную запазычанасць і акадэміч­ную розніцу навучэнцы пачнуць з новага года. 2.    Плаціць будуць студэнты дзён­най формы адукацыі і завочнай, платнікі і бюджэтнікі. Пра гэта падчас сустрэчы казала старшыня пярвічнай прафсаюзнай аргані­зацыі студэнтаў БДУ Вольга Лок­цева:
Вы, хутчэй за ўсё, ведаеце, што ў базавы кошт атрымання адукацыі ўваходзіць толькі аднакратная здача і абарона. І калі ўзнікае акадэмічная запазычанасць, то на падставе закана­даўства атрымліваецца так, што гэта ўжо адукацыйная паслуга. І такую адукацыйную паслугу па­вінны аказваць пры ўмовах фі­нан­савага пакрыцця.
3.    Пра платную адпрацоўку лекцыйных, практычных, лабараторных і іншых заняткаў гаворка не ідзе. 4.    Экзамен, дыферэнцыраваны залік можна пераздаць не болей за два разы; практыку, абарону курсавога праекта, кандыдацкі экзамен/залік – не болей за адзін раз. Зноў здаць дзяржаўны экзамен, абараніць дыпломны праект і магістарскую дысертацыю можна не раней чым праз 10 месяцаў пасля фіяска, але не пазней чым праз тры гады пасля заканчэння навучання. Віталь АРЭШКА Фота Генадзя КРАСКОЎСКАГА  платные пересдачи БГУ студенческая ассамблея красковский генннадий У ДАДАТАК Па словах начальніка ГУВНМР Людмілы Хухлындзінай, па выніках зімовай сесіі 2014/2015 нав. г. у сярэднім па ўніверсітэце мелі запазычанасці па выніках экзаменаў 21,1 % студэнтаў дзённай формы навучання. Гэта 2790 чалавек, з іх: – 1867 студэнтаў з адной нездавальняючай адзнакай; – 712 студэнтаў з дзвюма не­зда­вальняючымі адзнакамі; – 211 студэнтаў з трыма не­зда­вальняючымі адзнакамі (да­дзеныя асобы адлічаны з універ­­сі­тэта). Прычым за апошнія гады абсалютная паспяховасць студэнтаў паступова падае. Так, у 2007/2008 навуч. г. яна складала 82,7 %; у 2008/2009 навуч. г. – 81,6 %, у 2012/2013 навуч. г. – 80,3 %. У зімовую сесію 2014/2015 нав. г. паспяховасць знізілася да 78,9 %, што прывяло да 2790 пераздач! Прычым, падкрэсліваецца, тут прыведзена статыстыка толькі па выніках здачы экзаменаў наву­чэнцамі дзённай формы атрымання адукацыі. Яшчэ раз адзначым, што сістэма ліквідацыі акадэ­міч­ных запазычанасцяў на платнай аснове ўведзена як дадатковая мера стымулявання паспяховасці і ніяк не звязаная з заробкам вы­кладчыкаў і, адпаведна, з нібыта планавымі паказчыкамі па коль­касці такіх пераздач.
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *