Навукоўцы БДУ прывезлі 20 узнагарод з Санкт-Пецярбургу

14 Apr, 2014.

делегация с наградами на 560

Гран-пры, 6 залатых і 13 сярэбраных медалёў, а таксама 2 дыпломы заваявалі распрацоўкі комплексу БДУ на Х Пецярбургскім тэхнічным кірмашы, які праходзіў з 12 па 14 сакавіка.
глав призСпецыяльны прыз – Гран-пры ў намінацыі «Паспяховае прасоўванне тавара на рынак» – на конкурсе «Найлепшы інавацыйны праект і найлепшая навуко­ва-тэх­нічная распрацоўка года» за­ваявала «Тэхналогія элек­т­­ра­хімічнага і хімічнага аса­джэння функцыянальных пакрыццяў нікель-бор» НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ. Яна прызначаная для надання дэталям з розных металічных матэрыялаў ахоў­ных функцыянальных уласцівасцяў, а таксама для атрымання ахоўных галагра­фічных знакаў. Цяпер прад­стаўлена некалькі новых варыянтаў гэтай тэхналогіі, як полікрышталічных, так і аморфных пакрыццяў ні­кель-бор. Акупляльнасць дадзенага праекта пры рэн­табельнасці 25 % і наяўнасці на прадпрыемстве гальва­ніч­нага ўчастка з абсталяванай лініяй гальванічнага ніке­лявання складае меней за 12 месяцаў. Як паказвае практыка, укараненне такога тэхналагічнага працэсу не патрабуе кардынальнага пераабсталявання гальваніч­ных участкаў. На аснове ўласных распрацовак НДІ ФХП стварыў малатанажную і дробнасерыйную вытворчасць. Акрамя таго, прамысловы выпуск наладжаны на двух дзясятках прадпры­ем­стваў Беларусі, Расіі і Карэі.
2 медалиАпроч галоўнай узнагароды пецярбургскага кірмашу, сёлета ў скарбонцы БДУ 6 залатых медалёў за: 1) шматфункцыянальны вымяральны комплекс Alma Me­ter; 2) універсальныя рабатызаваныя комплексы для нанясення ўшчыльняльных контураў па класе IP-65 з поліўрэтанавых і сіліконавых кампазіцый; 3) імпульсныя крыніцы сілкавання для магутных энергаўстановак 1–10 кВт штучныя органы пачуц­цяў; 4) распрацоўку і выкарыстанне шматэлемен­тных пераламляльных рэнт­ге­наў­скіх лінз; 5) лекавы сродак на аснове нанасамальнага сенсібілізатара новага пакалення для фота­дынамічнай тэрапіі нова­ўтва­рэнняў з актывацыяй святлом блізкага ІЧ дыяпазону; 6) сумесі для вытвор­часці дыетычных уз­ба­гачаных макаронных вы­ра­баў для харчавання дзяцей з парушэннем бялковага абмену. Экспазіцыя БДУ была разгорнутая ў складзе ка­лек­тыўнага стэнда Міністэр­ства адука­цыі Рэспублікі Беларусь. На адкрыцці выставы з экспазіцыяй Белдзяржуні­версітэта азнаёміўся губернатар Санкт-Пецярбурга Гео­ргій Палтаўчанка. Падчас працы Пецярбургскага тэхнічнага кірма­шу прадстаўнікі БДУ правялі больш за 30 перамоў і падпісалі 2 пратаколы аб намерах: – з НВФ «Плазмацэнтр» (г. Санкт-Пецярбург) супра­цоўніцтва па праекце рас­працоўкі крыніц сілкавання для ўстановак плазменнага напылення; – з ААТ «Расійскі інстытут магутнага радыёбудавання» (г. Санкт-Пецярбург) супра­цоўніцтва па адаптацыі і пастаўцы імпульсных крыніц электрасілкавання з убудаваным мікрапрацэсарам. За ўнёсак у развіццё на­вукова-прамысловага комп­лексу Расіі і актыўны ўдзел у выставе-кангрэсе БДУ ўзна­гароджаны дыпломам X юбі­лейнага Пецярбургскага тэх­­нічнага кірмашу. Паводле інфармацыі ГУН нечепуренко награждение
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *