“Родніцы” – 35!

25 Apr, 2014.

IMG_2645

23 красавіка ў актавай зале Інстытута журналістыкі БДУ адбыўся канцэрт, прысвечаны 35-годдзю народнага хору народнай песні выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДУ “Родніца”.
Народны хор Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта “Родніца” – адзін з самых цікавых аматарскіх калектываў народнай песні ў нашай краіне. У яго складзе – выкладчыкі і супрацоўнікі БДУ: дацэнты матэматыкі і філалогіі, геаграфіі і біялогіі, выкладчыкі фізікі, хіміі і замежных моў, загадчыкі лабараторый і лабаранты. Усіх іх аб’ядноўвае шчырая любоў да роднай песні, якая з’яўляецца яркім сведчаннем нашай складанай гісторыі, адлюстраваннем нацыянальнага характару беларуса.родніца
У 1985 годзе хору было прысвоена ганаровае званне “Народны”, а неўзабаве калектыў стаў лаўрэатам Усесаюзнага агляду самадзейнай мастацкай творчасці. Многія салісты атрымалі званне “Артыст народнага хору”.родніца
У рэпертуары “Родніцы”, акрамя беларускіх – песні польскага, украінскага, рускага і іншых народаў. Хор вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, ён жаданы госць на прадпрыемствах Мінска і іншых гарадоў, а таксама мястэчак і вёсак краіны. Калектыў не аднойчы выязджаў замежжа. Беларуская народная песня ў выкананні “Родніцы” гучала на далёкіх берагах Байкала і на Салавецкіх выспах, у Днепрапятроўску і Чарнаўцах, у сонечным Тбілісі і Ерэване. У 1996 годзе амаль месяц хор выступаў у Нарвегіі. З вялізным поспехам у гэтай цудоўнай краіне прайшло больш за 40 канцэртаў. Шмат разоў “Родніца” выступала з вялікімі канцэртнымі праграмамі ў Польшчы.
У чэрвені 2013 года калектыў стаў уладальнікам Гран-пры міжнароднага фестывалю “Euro Folk – Black Sea  2013” горада Прыморска-Кітэн, Балгарыя.
На канцэрце 23 красавіка гледачы ўбачылі і іншыя творчыя калектывы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: заслужаны аматарскі калектыў, ансамбль танца “Крыжачок” БДУ, заслужаны аматарскі калектыў, фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Неруш” БДУ, дзіцячы ансамбль танца “Літарынка” БДУ, народны фальклорны ансамбль “Тутэйшая шляхта” БДУ.

Жанна ВАСАНСКАЯ

IMG_2780

IMG_2793

 

 

 

print

Вам таксама можа спадабацца: