БДУ далучаецца да руху BookСrossing! Далучайся і ты!

12 Jun, 2014.

IMG_20140609_112244 З такім лозунгам сёння была адкрыта кніжная паліца ў БДУ. У праекце стартуюць 14 кніг розных жанраў і зместу. Кніжная шафа выстаўлена   ў калі­доры 1 паверха галоў­нага кор­пуса (крыло ўпраў­лення выхаваўчай работы з моладдзю). Яно і выс­тупіла аргані­затарам дадзенага руху ў БДУ. Што такое BookCrossing? Праект BookCrossing уз­нік у 2001 годзе па ініцыя­тыве спецыяліста па інтэр­нэт-тэхналогіях амерыканца Рона Хорнбэкера. Рух з ЗША перамясціўся ў Еўропу і быў прыязна сустрэты ў Італіі, затым у Францыі і па ўсёй Еўропе, аж да Фінляндыі. Цяпер па свеце ў сістэме распаўсюду кніг зарэ­гістра­вана больш за 1.100.000 удзельнікаў і 9.000.000 кніг. Працэс буккросінгу выглядае так: вы пакідаеце кнігу ў загадзя абдуманым месцы (на пазначаных палі­цах), дзе любы чалавек можа ўзяць і прачытаць яе. Такім чынам людзі «вызваляюць» кнігі, ратуючы ад прастойвання на паліцы. Другой мэтай з’яў­ляецца ператварэнне ўсяго свету ў «велізарную біблія­тэку». Неўзабаве з’явіцца сшытак для запісаў «Шукаю кнігу», дзе можна будзе пазначыць імя аўтара ці назву кнігі, якую вы жадаеце прачытаць. А калі вы ўбачыце ў пошуку тую, якую прачыталі, і яна ў вас стаіць без вялікай патрэбы, – вы з лёгкасцю можаце кагосьці парадаваць, прынёсшы сваю кнігу на нашы паліцы! Чакаем аматараў кнігі ды проста цікаўных у калі­доры 1 паверха галоўнага кор­пуса (крыло ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю) Наталля КАПАЦЭВИЧ, метадыст УВРМ
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *