Хвалюешся перад сесіяй? ССЯА дапаможа!

25 Nov, 2015.

СКО Факультета журналистики БГУ

Жыццё студэнта на першым курсе поўнае абсалютна новых уражанняў і эмоцый, якія былы вучань школы ніколі не адчуваў. З першага верасня студэнцкае жыццё БДУ зацягвае ў сябе першакурсніка з дапамогай свята “Віват, студэнт!”. Праз паўтара-два месяцы новыя студэнты сваімі рукамі ствараюць грандыёзнае і папулярнае мерапрыемства, якое сярод аднагодкаў называюць “капуснікам”. Пасля такой чарады цікавых падзей настае канец семестра, які дае пачатак заліковаму тыдню і сесіі.

Кожны іспыт прымушае хвалявацца, тым больш першы. Першакурснікі, якія раней ніколі не сутыкаліся з падобнымі выпрабаваннямі, часам не ведаюць, як правільна рыхтавацца да іспытаў, завучваюць старонку за старонкай без права на адпачынак і ці ледзь не вар’яцеюць ад панікі, непакояць старэйшых пытаннямі пра тое, як здаваць той або іншы іспыт.

СКО Факультета журналистики БГУ

Але студэнцкі савет па якасці адукацыі (ССЯА) Інстытута журналістыкі прыходзіць на дапамогу такім студэнтам. Летась, у канцы снежня быў рэалізаваны першы выпуск праекта “Хвалюешся перад сесіяй? ССЯА дапаможа!”. “Ідэя дадзенага праекта простая: мы арганізуем трэнінг з запрашэннем псіхолагаў для студэнтаў, якія адчуваюць хваляванне перад сесіяй, – дзеліцца Марыя Пятрашка, старшыня ССЯА ІЖ і аўтар праекта. – На сустрэчы псіхолаг распавядае пра тое, якія фізічныя практыкаванні дапамагаюць пры інтэнсіўнай падрыхтоўцы да іспыту, якую нагрузку неабходна даваць свайму мозгу падчас таго, як вы вучыце пэўны прадмет, і шматлікае іншае, што абавязкова дапаможа студэнтам малодшага курса паспяхова здаць сваю самую першую сесію”.

СКО Факультета журналистики БГУ

Рашэнне стварыць падобны праект паўстала ў выніку правядзення шматлікіх апытанняў сярод першакурснікаў. “Мы перыядычна арганізуем анкетаванні сярод студэнтаў, якія толькі паступілі на журфак, – працягвае свой аповед Марыя. – Цікавімся ў іх, як хутка яны прыстасаваліся да новага студэнцкага асяроддзя, ці цяжка было здаваць сесію. Шматлікія адказы і далі нам ежу для разважанняў над тым, як дапамагчы справіцца са стрэсам чалавеку, у якога студэнцкае жыццё толькі пачынаецца”.

СКО Факультета журналистики БГУ

Рэалізацыя першага выпуску праекта прайшла вельмі ўдала. Нягледзячы на такі напружаны час, як заліковы тыдзень, дзеці ўсё ж знайшлі некалькі гадзін на размову з псіхолагам. Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы, поўнай паразумення і ўзаемападтрымкі. Першакурснікі даведаліся пра мноства спосабаў адужаць стрэс, пра тое, што трэба рабіць, каб запомніць больш інфармацыі за меншы час, пра плюсы і мінусы зазубрывання і шматлікае іншае.

“Сёлета мы правядзём падобны трэнінг з невялікімі зменамі, – каментуе Марыя. – Гэтым разам мы запросім больш спецыялістаў, паклічам яшчэ больш студэнтаў і правядзём вялікую сустрэчу, якая дапаможа яшчэ большай колькасці людзей справіцца з выпрабаваннямі, якія рыхтуе ім іх першая сесія”.

Зусім хутка будуць публікавацца першыя навіны пра гэта мерапрыемства ў афіцыйнай групе студэнцкага савета па якасці адукацыі Інстытута журналістыкі БДУ “УКантакце” vk.com/sko_journbsu

Сачыце за абнаўленнямі!

Мухабад ХАДЖЫМУРАДАВА

СКО Факультета журналистики БГУ

 

print

Вам таксама можа спадабацца: