Растопім лёд разам! (+відэа)

24 Nov, 2015.

День студента БГУ Растопим лёд вместе Профсоюз студентов Дзень студэнта – гэта зусім не фармальнасць, а ўзрушальнае і ўнікальнае свята. За сваё жыццё мы адзначаем яго ўсяго некалькі разоў і таму павінны рабіць гэта па-асабліваму і максімальна маштабна, а яшчэ лепш – з карысцю. Такога ж меркавання прытрымваецца і пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ. 17 лістапада 2015 г. у СДЮШАР па фігурным катанні на каньках “пярвічка” сабрала студэнтаў, працаўнікоў і кіраўніцтва БДУ, каб зрабіць гэты дзень сапраўды святочным і запамінальным. Усё дзеянне разгортвалася непасрэдна на лядовай арэне. Спачатку студэнтаў павіншавалі рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, старшыня Беларускага прафсаюза працаўнікоў адукацыі і навукі Аляксандр Бойка і старшыня студэнцкага прафкама Вольга Локцева. Найлепшых прафсаюзных лідараў яны ўзнагародзілі граматамі і падарункамі. День студента БГУ Растопим лёд вместе Профсоюз студентов Пасля афіцыйнага адкрыцця запрошаныя таксама сталі на канькі і далучыліся да пярэстага натоўпу студэнтаў на лёдзе. Фіналісты фэсту эстрады БДУ сваімі выступленнямі традыцыйна зарадзілі публіку выдатным настроем. Акрамя таго, можна было праверыць удачу і выйграць прызы ад прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ і партнёра мерапрыемства кампаніі Daroo. Пацешылі і вясёлыя міньёны на каньках. День студента БГУ Растопим лёд вместе Профсоюз студентовАле на гэтым неспадзеўкі не скончыліся. Са сцэны віншаванні прагучалі і ад саміх навучэнцаў БДУ: на мове сваёй краіны гасцей павіншавалі студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта Пучкоўскі Уладзіслаў (Беларусь), студэнтка 2 курса факультэта міжнародных адносін Ніша (Мазамбік), аспірантка 2 года навучання Інстытута журналістыкі Чжань Хаянь (КНР). Здзівілі публіку зачаравальныя выступленні прафесійных фігурыстаў – майстроў спорту, прызёраў, пераможцаў рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў, удзельнікаў зборнай нацыянальнай каманды Беларусі: Таццяны Данілавай і Мікалая Каменчука, Андрэя Міхальчука, Дар'і Батуры. День студента БГУ Растопим лёд вместе Профсоюз студентов Таксама адмысловымі гасцямі для ўсіх удзельнікаў свята сталі хакеісты ХК "Дынама-Мінск" Аляксандр Мацярухін, Дзмітрый Мялешка, Дзмітрый Буйніцкі і Яўген Лісоаец, якія павіншавалі студэнтаў з іх прафесійным святам, пакінулі аўтографы і правялі майстар-клас для ўсіх ахвотнікаў. Яшчэ адным падарункам для студэнтаў стала выступленне Сашы Нема, як заўсёды, пазітыўнае і энергічнае. Саша Немо День студента БГУ Растопим лёд вместе Профсоюз студентов Наперадзе студэнтаў чакаюць "суровыя" ўніверсітэцкія будні – пары, залікі і іспыты. Але галоўнае, як заўважыла Вольга Локцева, па-сапраўднаму пражыць студэнцкія гады: сабраць усе ўражанні і выкарыстоўваць усе магчымасці. Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ яшчэ раз віншуе ўсіх са святам і ўжо пачынае думаць, чым пацешыць студэнтаў у наступным годзе. Надзея КРАЎЧУК Фота з сацыяльных сетак Глядзіце відэа:
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *