Мы выбіраем Беларусь!

23 Nov, 2015.

Союз женщин БГУ  круглый стол  " Я  выбіраю Беларусь!" Вера Немчакава Магдалена Мендрак  Інфоцентр Японскай Культуры  Тацуми Масако 17 лістапада ў Міжнародны дзень студэнта на філалагічным факультэце па ініцыятыве ГА "Саюз жанчын БДУ" адбыўся круглы стол  " Я  выбіраю Беларусь!" з удзелам замежных студэнтаў, а таксама выкладчыкаў са Славацкай Рэспублікі і Рэспублікі Польшча, якія зараз працуюць на філалагічным факультэце БДУ, спадарынь Веры Немчакавай і Магдалены Мендрак. Удзельнікам мерапрыемства стала таксама кіраўнік Інфацэнтра Японскай Культуры спадарыня Тацумі Масако. Гэта быў першы крок новога праекта ГА "Саюз жанчын БДУ" "Жанчыны свету супроць вайны і агрэсіі". На сучасным этапе грамадскага развіцця ўсё больш становіцца зацікаўленай увага да асабістага ўнутранага свету чалавека і павялічваецца ідэйная роля асабістага пачатку ў барацьбе за лепшыя ідэалы чалавецтва. Тэма міру – адна з самых шырокіх і ўсеабдымных грамадскіх тэм, і яна не можа пакінуць абыякавымі ўсіх людзей свету. Раскрыццё тэмы барацьбы за мір у апошнія гады набывае характэрную асаблівасць: больш выразна сталі бачыцца і выяўляцца асабістыя інтарэсы канкрэтнага чалавека ў справе абароны міру. Усе ўдзельнікі мерапрыемства адзначалі, што Рэспубліка Беларусь сёння з"яўляецца ўнікальным месцам міру і бяспекі для прадстаўнікоў любой нацыянальнасці. Дабрыня, гасціннасць, спагадлівасць прыстойнасць, талерантнасць беларусаў застаюцца нязменнымі. Адчуванне міру, як непасрэднай неабходнасці, жаданне чалавека ўдзейнічаць у барацьбе за мір, - як адзначалі ўсе выступоўцы,- усё гэта сведчыць пра набліжэнне ідэі міру да жыцця звычайнага чалавека.Усе замежныя і беларускія студэнты таксама сцвярджалі, што ідэя міру залежыць ад усіх людзей, ад інтарэсаў індывідуальнага чалавека, бо кожны індывід – гэта часцінка чалавецтва. У вуснах студэнтаў гэта ідэя гучала надзвычай хвалююча,бо яна выказвалася ад імя маладых людзей, за якімі сёння будучыня. Таксама студэнты адзначылі высокую якасць адукацыі  ў галоўным універсітэце краіны,прафесіяналізм і дабразычлівасць выкладчыкаў. Гаварылася і пра тое, што менавіта праз адукацыйныя і культурныя кантакты,вывучэнне замежных моў, і знаёмства з нацыянальнымі культурамі ляжыць шлях да ўзаемапаразумення, сяброўства паміж народамі, міру на ўсёй Зямлі. Старшыня Савета ГА "Саюз жанчын БДУ" Ірына Казакова ў сваім выступленні зыходзіла з зацікаўленасці і актуальнасці гаворкі пра перамогу справы міру, успрымання мірнага жыцця як вялікага шчасця, яна акцэнтавала ўвагу на важнай ролі жанчын у захаванні міру ва ўсім свеце, асабліва падкрэсліла высокую адказнасць жанчыны – маці і жанчыны-выкладчыка вышэйшай школы,якая навучае і выхоўвае не толькі сваіх дзяцей, але і маладое пакаленне,студэнтаў з розных краін свету, прадстаўнікоў розных культур і светапоглядаў. Таццяна БЕЛЬСКАЯ  
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *