Нясумныя выхадныя без грошай – лёгка!

26 Jun, 2014.

size0 Вось яны, доўгачаканыя выхадныя. Так хочацца правесці іх весела і цікава. Схадзіць у кіно, пасядзець з сябрамі ў кавярні, прабегчыся па крамах… Але вось няўдача – грошай зусім няма. Не варта адчайвацца! Выйсце ёсць заўсёды. Вядома, сон – гэта добрая справа. З яго можна і пачаць. А пасля таго, як вы добранька выспаліся, можна і пазабаўляцца. Чытанне ўлюбёных кніг ці прагляд фільма ў хатніх умовах часам ратуе ад нуды. Для тых, хто любіць займацца самаадукацыяй, ёсць мноства бясплатных анлайн-трэнінгаў і семінараў. Не варта забываць пра спорт. Уключыце музыку гучней і зрабіце пару падыходаў прысяданняў і нахілаў наперад.караок1е Не падыходзіць гэты варыянт – як наконт караоке? Запрасіце сяброў і праспявайце з імі добрыя песні. І хай суседзі стукаюць па батарэі – не бяда. Калі будзеце запрашаць сяброў, спытайце, ці не заваляліся ў іх старыя добрыя "Твістар" і "Манаполія". За такімі гульнямі час пралятае неўзаметку. А калі няма і іх, значыць бяспройгрышны варыянт – "Кракадзіл" ці "Мафія". твистер Калі ўсё ж не пакідае жаданне выйсці з дома, вывучыце ўважліва афішы. Як правіла, ёсць шмат мерапрыемстваў з вольным уваходам. Не знайшлося такіх? Вазьміце фотаапарат (ці ў крайнім выпадку на дапамогу прыйдзе ваш мабільны тэлефон) і прайдзіцеся па вуліцах у пошуках цікавых кадраў. Застаўся вольны час? Ёсць яшчэ адзін варыянт. Ці даўно вы пісалі папяровыя лісты? Я думаю, у кожнага знойдуцца забытыя сваякі ці бабулі-дзядулі, якія не асвоілі абшары інтэрнэту. Ім будзе прыемна атрымаць ад вас вестку. Спадзяюся, мае парады хоць троху дапамогуць вам, і адсутнасць грошай не заспее вас знянацку. Аліна ЮДЗІНА    
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *