Амерыканскі Мінск. Гід па ўстановах фастфуду горада

2 Aug, 2017.

Ужо звыклай справай стала снедаць, абедаць і вячэраць не дома. Гамбургеры, бульба фры і кола выдатна замяняюць нам хатнюю кухню. Мінск можа пахваліцца разнастайнасцю фастфуду. З нядаўніх часоў моладзь усё часцей стала зазіраць у такія ўстановы, як KFC, Texas Chicken, Burger King, McDonalds, Hesburger.

У барацьбе за наведнікаў фастфуд-гіганты ладзяць розныя акцыі і прапануюць прыемныя бонусы. Напрыклад, Burger King забяспечвае неабмежаванай колькасцю напояў пасля куплі ўсяго толькі адной шклянкі, а таксама ўстанова радуе бонусамі фанатаў анлайн-гульні World of Tanks. Калі ўлетку 2016 года ў Мінску налічвалася тры рэстараны, за год яны ў два разы памножылі сваю колькасць, і зараз іх налічваецца 6 па ўсім горадзе.

Прытыцкага, 154, плошча Свабоды, 17, Прытыцкага, 19 А, Прывакзальная пл., 3, праспект Дзяржынскага, 126, Мантажнікаў, 2. Наведнікам бясплатна раздаюць кардонныя кароны, а дзеці могуць атрымаць паветраны шарык.

Дарэчы, самы таннны i не самы кепскi чызбургер можна адведаць менавiта тут :).

Побач з каралём бургераў горда крочыць рэстаран "смачнай курачкі" – KFS. Ад астатніх фастфуд-устаноў рэстаран адрозніваецца тым, што ў продажы маюцца алкагольныя напоі і ўсе стравы выключна з курыцы.

Улетку ў Мінску за 2016 год адкрылася тры рэстараны KFS, за год яны паднялі сваю колькасць да 9 на вуліцах: Прытыцкага, 101а, Куйбышава, 38, пр. Пераможцаў, 1, Сурганава, 57б, Бабруйская, 19, пр. Машэрава, 39, пр. Незалежнасці, 3-2, Раманаўская Слабада, 13, скрыжаванне Лагойскага тракта і МКАД, ТРЦ .

Яшчэ адзін курыны сябар – Texas Chicken. Рэстаран вырашыў набіць сабе аўдыторыю радыкальным спосабам. У першы дзень адкрыцця рэстаран дарыў пакупнікам 52 бясплатныя абеды на працягу года, што і сабрала вялікі натоўп і шуміху ў гэты дзень.

Улетку 2016 установа была ў адзіным экзэмпляры, зараз жа іх чатыры, і размяшчаюцца яны па адрасах: вул. Веры Харужай, 8, пр. Дзяржынскага, 91, вул. Свярдлова, 32, вул. Кунцаўшчына, 2.

Ветэранам на арэне фастфуду Мінска застаецца McDonalds'. Рэстаран раскінуў свае галіны па ўсім горадзе. Па Мінску налічваецца 9 устаноў. Рэстаран выдатна падыходзіць для сямейных святаў, мае дзіцячы пакой, у якім можна пакінуць сваіх дзетак, а таксама арганізаваць цэлае свята для дзяцей і іх сяброў.

Hesburger – пачатковец сярод мінскіх рэстаранаў, у меню ўсё тое, што прапануюць нам канкурэнтныя рэстараны – сэндвічы, бульба, бургеры, дэсерты, кактэйлі, напоі, вылучаюцца на фоне іншых устаноў тым, што соўс у іх уласнай вытворчасці.

Пакаштаваць прадукцыю можна на адрасе пр. Дзяржынскага, 91.

Фота носiць iлюстратыўны характар

Якая б вялікая спакуса зграшыць халестэрынам ні была, памятайце, што гэта цягне ўскладненні са здароўем. Ведайце меру і ўжывайце больш здаровай і карыснай ежы.

Мікіта ІВАНОЎ

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *