Справа прынцыпа. У Мінскім паўмарафоне беглі 1342 удзельніка з БДУ (+відэа)

14 Sep, 2017.

У штогадовым спартыўным свяце, якое прайшло 10 верасня, узялі ўдзел  1329 студэнта і 13 выкладчыка нашага ўніверсітэта.

У забегу на дыстанцыі 5,5 км, 10,55 км і нават 21,1 км прынялі ўдзел прадстаўнікі 17 факультэтаў і інстытутаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: біялагічны (108 чал.), гістарычны (50 чал.), філалагічны (50 чал.), механіка-матэматычны (50 чал.), хімічны (80 чал.), эканамічны (108 чал.), фізічны (71 чал.), юрыдычны (172 чал.), геаграфічны (24 чал.), ФМА (102 чал.), ФСК (63 чал.), ФРКТ (60 чал.), ФПМІ (110 чал.), ФФСН (61 чал.), Інстытут журналістыкі (73 чал.), ДІКСТ (100 чал.), ІБМТ (47 чал.).

Самым масавым выйшаў на старт юрыдычны факультэт пад кіраўніцтвам адказнага за спартаўна-масавую і фізічную працу А. П. Атрошчанкі.

Усе студэнты, нягледзячы на тое, што не з’яўляюцца прафесійнымі спартсменамі, праявілі сябе як сапраўдныя байцы, пераадольваючы стомленасць і боль у нагах, з усмешкамі на тварах паспяхова фінішавалі.

На фінішы ўсіх удзельнікаў забегу чакалі памятныя медалі.

Начальнік спартклуба БДУ
Дзяніс САЛАЎЁЎ
 
Відэа:

 
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *