ПершакурснікFEST–пляцоўка для знаёмства са студэнцкім жыццём (+відэа)

13 Sep, 2017.

Традыцыйны фэст студэнцкага жыцця БДУ “ПершакурснікFEST” па-сапраўднаму здзівіў студэнтаў розных факультэтаў універсітэта сваёй арыгінальнасцю, маштабнасцю, непаўторнасцю і варыяцыяй тэматык інтэрактыўных зон.

2017 год – год навукі – спрыянне Фундаментальнай бібліятэкі БДУ і сумесная рэалізацыя рэспубліканскага праекта “Кніга.by”, нагляднасць доследаў фізічнага і хімічнага факультэтаў БДУ змаглі прадэманстраваць студэнтам сутнасць навуковага складніка. Ці можна дакрануцца да навукі? Так!

Музычная праграма выклікала сапраўдны гонар: вядучыя і артысты БДУ, творчыя калектывы і харэаграфічныя нумары чарговы раз даказалі, што наш універсітэт багаты на прафесіяналаў сваёй справы! Неспадзеўкай для гасцей фэсту стала запрашэнне зоркі беларускай эстрады Яна Маерса, вакальныя здольнасці якога не змаглі пакінуць абыякавым нікога і нішто, нават надвор’е!

Важнай часткай фэсту стала сустрэча рэктара Белдзяржуніверсітэта акадэміка НАН Беларусі, прафесара Сяргея Абламейкі з першакурснікамі БДУ ў рамках праекта БРСМ “Адкрыты дыялог”. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прарэктар Уладзімір Сувораў, начальнік УВРМ Аляксей Багамазаў і сакратар БРСМ БДУ Канстанцін Андрусевіч. Падчас дыялогу студэнты 1 курса змаглі задаць свае пытанні, пагутарыць на тэму моладзевага руху БДУ, як ён развіваўся і развіваецца ва ўніверсітэце, пра традыцыі, новыя планы студэнцкага жыцця і яго падтрымку з боку адміністрацыі. У гэты дзень рэктар БДУ ўручыў квіткі БРСМ студэнтам першага курса.

Арганізатары падрыхтавалі насычаную дзённую праграму: забаўляльныя пляцоўкі, тэматычныя зоны актывацыі, інфармацыйныя зоны, фотапляцоўкі, студэнцкая вечарынка “ПершакурснікParty” у клубе “Дозари”, велізарная колькасць фатаграфій і прыемных успамінаў… Мы з гонарам можам сказаць: фэст атрымаўся і ён працягнецца!

P.S. Што будзе ў наступным годзе? Пра гэта вы даведаецеся з першых вуснаў, мы вам абяцаем.

Крысціна КЕЧКО

Яшчэ больш фота у лічбавым фотаархіве БДУ

Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца: