Студгарадку споўнілася 40 год! Як прайшоў юбілей

19 Sep, 2014.

студгородок 40 лет бгу Студэнцкі гарадок БДУ – гэта адна вялікая і дружная сям’я! 6 верасня яму споўнілася 40 гадоў! Як і ў любы юбілей, не абышлося без імпрэз, падарункаў і віншаванняў. Серыя святочных мера­прыемстваў пачалася 5 верасня з урачыстага пасяджэння з нагоды 40-годдзя студэнцкага гарадка, якое прайшло ў зале Савета БДУ. На ім прысутнічалі ганаровыя гос­ці, сярод якіх намеснік міністра адукацыі Беларусі Віктар Якжык і рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка.студгородок 40 лет бгу абламейко На цырымоніі найлепшыя працаўнікі студэнцкага гарадка былі адзначаны рознымі ўзна­гародамі: граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, граматамі, ганаровымі граматамі і падзякамі рэктара БДУ, а таксама ганаровымі граматамі прафсаюзнага камітэта супрацоўнікаў БДУ. студгородок 40 лет бгу Аднак Студэнцкі гарадок БДУ – гэта ў першую чаргу студэнты! Тыя, хто задае рытм яго жыццю і стварае настрой. У інтэрнатах студэнты адсвяткавалі 40-годдзе свайго агульнага дома вялікай колькасцю акцый па выпуску він­шавальных паштовак і канцэртнымі прагра­мамі, а ў чацвёртым інтэр­наце 5 верасня прайшоў цэлы «Марафон віншаванняў». Самым гучным акордам у чарадзе імпрэз стала вечарына THE CAMPUS MONDAY, якая аб’яднала ўсіх жыхароў студэнцкіх інтэрнатаў  15 верасня ў клубе «НЛА». Аргані­заваў свята каардынацыйны савет студэнцкіх саветаў інтэр­натаў БДУ. Дзякуючы вядучаму Дзмітрыю Нікалайзену, вечар запомніўся толькі добрым настроем, усмеш­камі сяброў і морам віншаванняў. Не абышлося і без неспадзевак: зараджала пазітывам творчая студыя Mim-BSU (мімы «ГрымМы»); Ягор Бордак, чалавек-чараўнік, адмыслова для гасцей паказаў незабыўнае шоў мыльных бурбалак і прымусіў паверыць у немагчымае. А дзякуючы гурту In­te­lligency, дыджэю VitWalker і студэнткам Валянціне Паў­лавай і Лі­завеце Гарбузовай у клубе гучалі толькі самыя лепшая музыка і песні. Адной з галоўных неспадзевак для ўсіх удзельнікаў вечарыны стаў велізарны торт, свечкі на якім за­дзьмулі сябры каардынацыйнага савета студэнцкіх саветаў інтэрнатаў БДУ ў гонар любімага студэнцкага гарадка. Прыемна ўсведамляць, што студэнцкі гарадок вось ужо на працягу 40 гадоў робіць жыццё кожнага з вялікай сям’і цікавым, яркім і незабыўным. Час не стаіць на месцы, а студэнцкі гарадок упэўнена ідзе з ім у нагу. Рыгор КРАЎЧУК студгородок бгушоу мыльных пузырей студгородок 40 лет бгу Яшчэ больш фота з падзеі глядзіце тут  А  фотаздымкі з святкавання  ў клубе НЛО -   тут
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *