Дзень горада: яркае свята ад БДУ для Мінска

19 Sep, 2014.

день города бгу 13 верасня  Мінск святкаваў сваё 947-годдзе фэстамі, святочнымі канцэртамі і забаўляльнымі мерапрыемствамі. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт размясціўся на пляцоўцы ў парку імя Міхаіла Паўлава, дзе прайшло свята «Квітней, мой родны Мінск!». Тут адбылося ўзнагароджанне пераможцаў агляду-конкурсу на найлепшае добраўпарадкаванне тэрыторыі сярод устаноў, фірмаў і арганізацый раёна, а таксама звычайных гараджан. Упраўленне выхаваўчай работы з моладдзю і фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсі­тэта арганізавалі інтэрактыўныя прадстаўленні ў выглядзе фізічных вопытаў і імправізаваных выступ­лен­няў мімаў ад фундаваных універсітэтам праектаў «Лекторый па эксперыментальнай фізіцы» і «Творчая студыя MiM-BSU». Публіка на прадстаўленнях была ўсіх узростаў, «вохі» і «ахі» ад убачаных вопытаў даносіліся як ад дзяцей, так і ад больш сталага пакалення. А для найбольш дапытлівых мінчукоў Ілья Якавец, кіраўнік праекта «Лекторый па эксперыментальнай фізіцы», правёў невялікую лекцыю, распавёўшы, як жа адбываюцца ўсе тыя «цуды», якімі яны дзівяць гледачоў. день города бгу Псіхалагічная служба Беларускага дзяр­жаўнага ўніверсітэта арганізавала цікавыя псіхалагічныя трэнінгі для псіхадыягностыкі асобы. За некалькі гадзін працы ахвотнікаў пазнаць сваё таемнае «я» знайшлося больш за 250 чалавек. Экспрэс-метад дазволіў мінчукам даведацца, якія рысы пераважаюць у іх характары, да чаго трэба імкнуцца і што неабходна змяніць у сабе. Удзельнікі кірунку FaceArt творчай студыі MiM-BSU аддзела моладзевых праграм і праектаў УВРМ размалявалі ўсіх ахвотнікаў у яркія фарбы мінулага лета і любімага го­рада, а асабліва актыўныя дзеці звярталіся па малюнак на сваім твары некалькі разоў. Жыццярадасныя мімы ўпрыгожылі фата­гра­фіі мінчукоў. І, вядома, упраўленне па справах культуры, як заўсёды, пацешыла гледачоў запаль­нымі танца­вальнымі і вакальнымі нумарамі студэнтаў і творчых калектываў на сцэнічнай пляцоўцы парку. Дзівос­ную праграму, насычаную нацыянальным каларытам, паказаў ансамбль «Тутэйшая шляхта». Выдатнае надвор’е, святочны настрой і мноства гледачоў каля палатак Беларускага дзяржаў­нага ўніверсітэта – так запомніўся гэ­ты суботні дзень мінчукам і гасцям сталіцы! Іван ЖУКАЎ, метадыст аддзела моладзевых праграм і праектаў УВРМ день города бгу Яшчэ больш фотаздымкаў з Дня гораду   глядзіце тут
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *