STARTUP паспрыяе прадпрымальнай моладзі

26 Mar, 2014.

Romanova_France Цэнтр інавацыйных ідэй і праектаў Startup, які быў адкрыты ў БДУ 19 снежня 2013 года, можа стаць карысным не толькі для студэнтаў, але і для школьнікаў, якія скіравалі свае позіркі ў бок нашай установы вышэйшай адукацыі. Стартап пад сваёй назвай мае на ўвазе магчымасць старту або запуску ідэі. Ідэя, якая для мно­гіх здаецца неверагоднай,  спе­цы­ялістам можа падацца каш­тоўнай. Інвестары ж існуюць для таго, каб даць сродкі на яе ажыц­цяўленне. Нагадаем, што цэнтр інавацый­ных ідэй і праектаў Startup пачаў дзейнічаць у рамках праекта «Між­уні­версітэцкія стартап-цэнтры па развіцці і прасоўванні інавацый студэнтаў» (SUCSID) праграмы Еўра­пейскага саюза TEMPUS і рэалізуецца кансорцыумам парт­нёраў з краін ЕС і СНД у складзе 16 ВНУ. Новая структура мае на мэце праз трэнінгі і курсы навучыць тых, хто паступіў ў БДУ, генерыраваць новыя ідэі, ствараць і ўкараняць інавацыйныя распрацоўкі ў вытворчасць і сацыяльную сферу. Новаспечаныя стартап-праекты затым будуць выкладзены на сайце Startup і ўтвораць своеасаблівую базу ідэй для інвестараў. МОЛАДЗЕВЫЯ ПРАЕКТЫ НА ПРАКТЫЦЫ Каардынатарам Startup стала начальнік аддзела моладзевых праграм і праектаў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю БДУ Наталля Раманава. Сёння тут увасабляецца ў жыццё каля 21 праекта сацыяльнай накіраванасці і не толькі, прыдуманых у студэнцкім асяроддзі. Напрыклад, у мінулым годзе, ва ўніверсітэцкім конкурсе “Найлепшы моладзевы праект” перамог студэнцкі праект факультэта журналістыкі, які зараз перарос у рэспубліканскі літаратурны конкурс “БрамаМар-юні” для школьнікаў 9–11 класаў. Майстар-класы, літаратурныя лекцыі-вечарыны, сустрэчы з пісьменнікамі дапамагаюць маладым творцам зарыентавацца ў сучаснай беларускай літаратуры. Але галоўнае – гэта публікацыя фіналістаў у СМІ, што і з’яўляецца па сутнасці практычным увасабленнем іх творчых здольнасцяў. НАВУКОВЫЯ РАСПРАЦОЎКІ – У ВЫТВОРЧАСЦЬ На сёння БДУ мае вопыт стварэння інтэлектуальнага прадукту і яго ўкаранення ў вытворчасць студэнцкімі навукова-даследчымі лабараторыямі, якіх у нашым універсітэце 38. Яны працуюць у розных навуковых кірунках ад матэматычнага і камп’ютарнага мадэлявання разнастайных працэсаў у прыродзе і тэхніцы да даследавання актуальных пытанняў літа­ратурна-мастацкай крытыкі. Цяпер СНДЛ непасрэдна праз Startup могуць прапаноўваць свае ідэі і распрацоўкі для выкарыстання на прадпрыемствах. Цікава, што з мэтай прыцягнення матываваных абітурыентаў на прыродазнаўчыя спецыяльнасці ў гэтым годзе БДУ сумесна з Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі і Паркам высокіх тэхна­логій арганізаваў Форум мола-дзевай навукі. У яго рамках для школьнікаў з усіх абласцей краіны быў наладжаны навукова-інжы­нерны конкурс «Intel International Science and Engineering Fair 2014», які добра ўпісаўся ў ідэалогію стартап-цэнтра. Школьнікам патрэбна было не толькі прадставіць сваю інтэлектуальную ідэю, але і паспрабаваць увасобіць яе ў рэальны прадукт. Юныя навукоўцы падрыхтавалі даследаванні па біялогіі, экалогіі, энергазахавальных тэхналогіях, хіміі, інфарма­тыцы, матэматыцы, фізіцы, элек­тра­­тэхніцы і механіцы. Прыемна адзначыць, што навучэнцы Ліцэя БДУ таксама апынуліся ў ліку пе­раможцаў конкурсу. Адзінаццаці­класнікі Андрэй Ільін і Уладзіслаў Паўловіч узнагароджаны дыпломам I ступені ў секцыі «Інфарма­тыка». Дыпломам I ступені і спецыяльным прызам Ельскай навукова-інжынернай асацыяцыі (ЗША) ацэнена даследаванне дзесяці­­клас­­ніка ліцэя Івана Саечнікава. У секцыі «Фізіка» дыплом II ступені атрымала адзінаццацікласніца Юлія Людчык. Цікава, што для школьнікаў, якія прыехалі з іншых рэгіёнаў Беларусі, былі арганіза­ваны экскурсіі па розных факультэтах нашага ўніверсітэта. Напрыклад, на біялагічным факультэце яны наведалі заалагічны музей, аранжарэю трапічных і субтра­піч­ных раслін, лабараторыю кафед­ры біяхіміі. На геаграфічным факультэце ім паказалі музей зем­лязнаўства, на факультэце ра­дыё­фізікі і камп’ютарных тэхнало­гій – Цэнтр аэракасмічнай адука­цыі, а таксама лабараторыю мікра­працэсарных сістэм і лабараторыю «НТЛаб сістэмы – ФРКТ БГУ» і г. д. Патэнцыйныя абітурыенты БДУ змаглі ўвачавідкі ўбачыць, што ў нашым універсітэце практычныя навыкі студэнтаў лічацца важнай акалічнасцю. СТАРТАПЫ І СУПРАЦОЎНІЦТВА Вопыт працы з ініцыятыўнымі школьнікамі ў БДУ мае Школа менеджменту і прадпрымальніцтва для моладзі, у якой вучаць наладжваць уласную справу пачынаючы са школьнай парты. Выніковая абарона праектаў яе слухачоў па сутнасці з’яўляецца стартапам з усімі ўласцівымі для яго асаблі­васцямі: прэзентацыяй, журы, бізнесменамі, якія могуць высту­піць у ролі патэнцыйных інвестараў і г. д. Яшчэ адной структурай у складзе БДУ, якая дапамагае стартапам, лічыцца IT House. Адным з галоўных кірункаў яго дзейнасці з’яўляецца распрацоўка студэн­тамі камп’ютарных гульняў. Чакаецца, што ўсе напрацоўкі гэтых структур будуць удала выкарыстаны ў цэнтры інавацыйных ідэй і праектаў Startup, які выступае на міжнароднай пляцоўцы стартапаў ад імя БДУ. Каб праводзіць трэнінгі і бізнес-гульні ў стартап-цэнтры, выклад­чыкі БДУ стажыруюцца ў краінах, якія ўдзельні­чаюць у праекце SUCSID – у Францыі, Партугаліі. ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА І СТАЦЬ РЭЗІДЭНТАМ Каардынатар стартап-цэнтра Наталля Раманава гаворыць, што, зарэгістраваўшыся на сайце, любы малады чалавек можа стаць яго рэзідэнтам. Выйсці на банер стартап-цэнтра пакуль можна праз агульнаўніверсітэцкі сайт www.bsu.by. Форма для рэгістрацыі даволі простая: трэба ўказаць свае асабістыя і кантактныя звесткі, уласныя інтарэсы і спадзяванні, а таксама адзначыць мерапрыемствы стартап-цэнтра, якія б вы хацелі потым наведваць. Romanova_monpellier_2 За некалькі месяцаў існавання Startup на яго сайце зарэгіс­траваліся каля 40 чалавек. Гэта ў сваёй большасці студэнты 4 і 5 курсаў розных факультэтаў БДУ, якія ўжо пачалі задумвацца, як прымяніць атрыманыя ва ўні­вер­сітэце веды на практыцы. Іх колькасць кожны дзень павялічваецца. Новых членаў актыўна запрашаюць групы, створаныя ў такіх сацыяльных сетках, як «УКантакце» і Face­book. Бо навучанне ў стартап-цэнтры БДУ не за гарамі. Ужо ў красавіку гэтага года пачнуцца заняткі па пяці курсах: асновы прад­­прымальніцтва, абарона ін­тэ­лектуальнай уласнасці, іна­ва­цыйны менеджмент, лідарства і бізнес-планаванне. Каб стварыць перадумовы для надання БДУ статусу «прадпрымальнага ўніверсітэта», якім ён насамрэч і з’яўляецца, прыйдзецца нямала папрацаваць. Ганна ЛАГУН
На фота: 1.Уручэнне дыпломаў аб паспяховым канчатку інтэнсіўнага трэнінг-курса "Бізнес-планаванне ў арганізацыі дзейнасці Startup-праектаў" ва  Універсітэце Монпелье 2  (Францыя) у рамках рэалізацыі праекта TEMPUS SUCSID. Злева направа: Ларыса Клімовіч, Вольга Малашанкава, Веранік Без'е (прафесар універсітэта Манпелье), Наталля Раманова, Дорын Фестэй (кіраўнік праекта).
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *