У БДУ ў трэці раз прайшла алімпіяда па менеджменце і эканоміцы «Бізнес-праект»

5 Jan, 2015.

DSC_2127 2–4 снежня на базе Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ ў трэці раз прайшла міжнародная студэнцкая алімпіяда па менеджменце і эканоміцы «Бізнес-праект», якая арганізуецца кафедрай кіравання нерухомасцю. Сёлетняя алімпіяда праводзі­лася ў 3 туры. Для ўдзелу ў першым (завочным) туры кожнай камандзе неабходна было распрацаваць пад кіраўніцтвам навуковага кансультанта бізнес-прапанову. У адрас арг­­­камітэта алімпіяды паступіла 39 заявак. Пасля кожная з каманд павін­на была распрацаваць бізнес-план. Па выніках другога тура 22 каманды з Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана былі дапушчаны да ўдзелу ў трэцім (вочным) туры. Алімпіяда прайшла пры фінансавай падтрымцы Фонду «Новая Еўразія» за кошт сродкаў, прадстаўленых Агенцтвам ЗША па міжнародным развіцці USAID. Фінальны тур алімпіяды складаўся з асобных конкурсаў: «…І зноў дабрыдзень!» – прывітанні каманд, у якім студэнты на працягу трох хвілін распавядалі пра сябе, пра сваю ВНУ, горад і краіну; «Я лічу, што …» – індывідуальнае камп’ютарнае тэсціраванне па пытаннях з галіны маркетынгу, менеджменту, а таксама эканаміч­нага, фінансавага, рэкламнага забеспячэння прадпрымальніцкай дзейнасці; «Я – кіраванец!» – рашэнне экспрэс-сітуацый па менеджменце, маркетынгу, фінансавай і кад­равай палітыцы арганізацыі; «Мы прапануем!..» – абарона студэнцкіх бізнес-праектаў. Усе бізнес-праекты былі размеркаваны па трох секцыях: праекты ў сферы прамысловай вытворчасці (секцыя 1); праекты ў сферы паслуг (секцыя 2); праекты ў сферы турызму і адпачынку (секцыя 3). Перамагла ў секцыі 1 каманда БрДУ з бізнес-праектам «Стварэнне нейрарэабілітацыйнага цэнтра для асоб з траўмамі пазваночніка». У секцыі 2 перамагла каманда Санкт-Пецярбургскага дзяржаў­нага эканамічнага ўніверсітэта з бізнес-праектам «Анлайн-платфор­ма адукацыйных паслуг EasyWay». Першае месца ў секцыі 3 заваявала каманда МДУ імя А. А. Куляшова з бізнес-праектам «Велатур». Ад ДІКСТ БДУ ў алімпіядзе прынялі ўдзел тры каманды ў трох секцыях; дзве з іх занялі другія месцы, а адна – трэцяе. У склад першай каманды ўва­ходзілі студэнты 4 курса кафедры кіравання нерухомасцю: Анушкін Аляксей, Васілеўская Алена, Домніч Лілія і Альховік Алена. Яны падрыхтавалі праект «Адкрыццё кампаніі Comfort & Trust». Іх кампанія гатовая аказваць комплекс паслуг для замежных грамадзян і грамадзян Бела­русі, якія жадаюць добра правесці час у Мінску, але не жадаюць займацца пры гэтым арганізацыйнымі пытан­нямі. Гэта сустрэча замежных грамадзян і грамадзян Беларусі ў аэрапорце, пошук транспарту, перакладчыка і гіда, падбор жылля, арганізацыя святаў, юрыдычная кансультацыя і інш. Ідэя кампаніі ўзнікла ў іх яшчэ ў перыяд правядзення алімпія­ды –­2012 і перарасла ў праект, бізнес-план якога ўдзель­нікі прад­ставілі на алімпія­дзе–2014. У другую каманду ўвай­шлі студэнты 3 курса ад ка­федраў кіравання нерухомасцю і кіравання фінансамі: Багдан Дар’я, Іманаў Камран, Жалнерчык Канстанцін, Лушына Юлія і Серада Віктар. Яны распрацавалі бізнес-праект пад назвай «Кулі­нарны навігатар». Сутнасць яго складаецца ў стварэнні сайта, праз які кожны чалавек зможа па існай базе рэцэптаў замовіць інгрэ­дыенты з дастаўкай на дом. Дас­таўку інгрэдыентаў ажыццяўляе крама-партнёр буйной сеткі роз­нічнага гандлю. На прапрацоўку дэталяў каманда выдаткавала шмат часу; як яны самі прызнаюцца, часам нават спалі ўначы ўсяго па пары гадзін. Але гэта было варта! Яны здолелі дасканала пра­працаваць праект, крэатыўна яго прадставіць, годна адказаць на пы­танні каманды-суперніка і журы. Алімпіяда па менеджменце і эканоміцы «Бізнес-пра­ект» карысная для сту­дэнтаў. Бо задача яе не проста ў тым, каб выявіць пера­можцаў, а і навучыць мастацтву стварэння, а, магчыма, і ўкара­нен­ня бізнес-праектаў, кожны з якіх можа стаць як сацыяльна значным для горада і рэгіёна, так і проста асабістым поспехам кожнага. Дацэнт Таццяна БАРЗДОВА, загадчык кафедры кіравання нерухомасцю ДІКСТ prv_main_3401_630323
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *