Nooj – інструмент для філолага

5 Jan, 2015.

 Франш-Контэ Макс Зільберштайн 26 лістапада на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з распрацоўшчыкам лінгвістычнага праграмнага забеспячэння Nooj, прафесарам французскага ўніверсітэта Франш-Контэ Максам Зільберштайнам. Сёння спецыялісты па прыкладной і, у прыватнасці, камп’ютарнай лінгвістыцы з’яўляюцца запатра­баванымі на рынку працы. Гэта і не дзіўна: сістэмы дыстанцыйнага навучання, машыннага перакладу, электронныя слоўнікі ўсё шырэй выкарыстоўваюцца людзьмі, і іх выкарыстанне і развіццё дае значныя перавагі ў хуткасці і выгадзе працы і навучання. Аптымізацыі працы філолагаў спрыяюць праграмныя лінгвістыч­ныя інстру­менты, якія дазваляюць працаваць як з асобнымі лексе­мамі, так і з цэлымі тэкстамі. Таму пашырэнне ведаў па прыкладной лінгвістыцы, улік міжнароднага вопыту распра­цоўкі і прымянення прыкладных праграм з’яўляюцца прыярытэт­нымі задачамі ў сучаснай беларускай філалогіі. У розныя гады Макс Зільбер­штайн працаваў у Université Paris 7, Northwestern University і IBM Watson Research Center. На філфаку ён прачытаў лекцыю пра сучасныя тэндэнцыі развіцця прыкладной лінгвістыкі, а затым правёў май­стар-клас па прыкладным праграмным забеспячэнні Nooj, прызначаным для вырашэння шырокага кола лінгвістычных задач. У той жа дзень  Макс  Зільберштайн пазнаёміў студэнтаў факультэта прыкладной матэматыкі з актуаль­нымі праблемамі аўтаматычнай апрацоўкі тэкстаў. Ён адказаў на пытанні пра замежны вопыт развіцця навукі і тэхнікі, распавёў пра еўрапейскія практычныя праекты і абмеркаваў з беларускімі калегамі перспектывы развіцця камп’ютарнай лінгвістыкі. Франш-Контэ Макс Зільберштайн Праграма Nooj дапамагае ствараць уласныя карпусы тэкстаў, праводзіць пошук па тэксце з дапамогай спецыяльных запытаў і можа быць скарыстаная ў выкладанні замежных моў. Перавагай Nooj таксама з’яўляецца тое, што ў яе базу ўключаны аб’ёмныя слоўнікі і граматыкі розных моў, у тым ліку беларускай і рускай. Распрацоўка мае дружалюбны інтэрфейс, дзякуючы графічнаму рэдактару граматык з’яўляецца даступнай для шырокага кола карыстальнікаў і можа быць карыснай для аўта­матычнага разбіцця слова на склады, генерацыі фанетычнай і прасадычнай транскрыпцый розных ві­даў, машыннага перакладу, а таксама аналізу тэксту, уключаючы сінтаксічны і марфалагічны аналіз, сентымент-аналіз, бізнес-аналі­тыку. Nooj – рэсурс адкрытага доступу ў інтэрнэце. Дадзеная праграма ўжо прайшла апрабацыю ў многіх практычна значных праектах; тым не менш яна пастаянна ўдаска­нальваецца, расце колькасць работ, выкананых з яе дапамогай. Nooj-супольнасць адкрыта для прадуктыўнага супрацоўніцтва (www.nooj4nlp.net). А ўжо зусім хутка, 11–13 чэрвеня, у Мінску прой­дзе міжнародная канферэнцыя карыстальнікаў Nooj, арганіза­та­рам якой таксама выступае Лабараторыя сінтэзу і распазнавання маўлення АІПІ НАН Беларусі (http://nooj2015.ssrlab.by/). Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца і філо­лагі, і матэматыкі, і праграмісты, і спецыялісты іншых галінаў. Сяргей МАЕЎСКІ
print

Вам таксама можа спадабацца:

Адзін каментар

  1. Анон says:

    26 лістапада або снежня?

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *