У студпрафкама — новы лідар

6 Jan, 2015.

студпрофком локтева ольга Адбылася 42-я справаздачна-выбарная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ. Удзел у ёй прынялі 147 дэлегатаў, высунутых праф­саюзнымі бюро сваіх фа­куль­­тэтаў. У склад прэзіды­ума канферэнцыі ўвайшоў рэктар БДУ Сяргей Абламейка, намеснік старшыні Мінскага гарадскога аб’яд­нання арганізацый прафса­юзаў Аляксандр Шчаковіч, намеснік старшыні ЦК Беларускага прафсаюза работ­нікаў адукацыі і навукі Раман Дапіра. Галоўным пытаннем на парадку дня было абранне старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ і яго намесніка. Былі так­сама пытанні пра рэвізій­ную камісію, пра абранне прафсаюзнага камітэта, пра абранне дэлегатаў на VIII З’езд Беларускага прафе­сій­нага саюза работнікаў аду­кацыі і навукі, пра абранне дэлегатаў IV справа­здачна-выбарнай канферэн­цыі Мін­скага гарадскога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў. Удзельнікаў канферэнцыі вітаў рэктар. Дэлегаты за­слу­халі справаздачу стар­шыні ППАС Ніны Радзевіч пра працу прафсаюзнага ка­мітэта пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БДУ з 27.11.2009 па 27.11.2014, даклад стар­шыні рэвізійнай камісіі Дар’і Руд­коўскай, даклад пра працу прававой камісіі старшыні Кацярыны Змушкі, даклад пра працу жыллёва-бытавой камісіі старшыні Віталя Вабішчэвіча. Напрыканцы дакладаў дэлегаты прыступілі да галасавання.  Падчас абмеркавання на пост старшыні ППАС былі высунуты наступныя кандыдатуры: вядучы спецыяліст Вольга Локцева, спецыяліст Дар’я Спяцанава, спецыяліст Юлія Сер­гіеня. Большасцю галасоў на пост старшыні ППАС была абрана Вольга Віктараўна Локцева. Большасцю гала­соў на пост намесніка старшыні ППАС была абрана Дар’я Спяцанава. Завяршылася канферэнцыя ўзнага­роджаннем за актыўную працу некаторых членаў прафсаюзнага камітэта і віншаваннем новаабраных кіраўнікоў. Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ самая масавая аргані­зацыя ў БДУ. Супрацоўнікі аргані­зацыі і прафсаюзны актыў студэнтаў займаюцца праб­лемамі сацыяльнага забеспячэння студэнтаў розных катэгорый, курыруюць пытанне засялення ў інтэр­на­ты, арганізацыйна-маса­вай і спартыўнай працай. Наш лозунг: будзь разам з намі! Ганна ЖУРКО, старшыня прафбюро ФФСН prv_main_3401_626463
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *