Еўразійская перспектыва. Рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка абраны віцэ-прэзідэнтам Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў (ЕАУ)

30 Apr, 2015.

ЕАУ Абламейко Выбары адбыліся на XIII з’ездзе Еўразійскай асацыяцыі ўніверсі­тэтаў, які прайшоў 15 красавіка ў Санкт-Пецярбургу. Паводле статуту арганізацыі, кіраўнічы склад прызначаецца тэрмінам на 5 гадоў. Прэзідэнтам ЕАУ на наступны тэр­мін ізноў пераабраны рэктар Маскоўскага дзяржаўнага ўнівер­сітэта імя М. В. Ламаносава ака­дэмік Віктар Садоўнічы. Таксама абраны новы склад савета аса­цыяцыі. Акрамя арганізацыйных пытанняў, на з’ездзе былі разгле­джаны асноўныя кірункі супра­цоўніцтва ВНУ ЕАУ на 2015 год. ЕАУ Абламейко Рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка ў рамках свайго афі­цыйнага візіту ў Санкт-Пецярбург прыняў удзел у 3 міжнародным форуме «Еўразійская эканамічная перспектыва», дзе выступіў з дакладам. Удзельнікі форуму абмер­кавалі пытанні, якія тычацца прыя­рытэтаў сеткавага ўзаемадзеяння ВНУ ЕАУ, абмяняліся досведам у арганізацыі адукацыйнай і наву­кова-інавацыйнай дзейнасці. ЕАУ Абламейко У наш час БДУ супрацоўнічае з больш чым сарака ўніверсітэтамі-ўдзельнікамі ЕАУ. Гэта ўзаема­дзе­ян­не накіравана на развіццё акадэ­мічнай мабільнасці студэнтаў і вы­кладчыкаў, сумеснае правядзенне навуковых мерапрыемстваў і рэалі­за­цыю адукацыйных праектаў, а так­­сама прыцягненне грамадзян еў­ра­зійскіх краін на навучанне ў БДУ. Еўразійская асацыяцыя ўнівер­сі­тэтаў была створана ў 1989 г. як Асацыяцыя ўніверсітэтаў СССР па іні­цыятыве МДУ імя М. В. Ламаносава, падтрыманай дваццаццю найбуй­нейшымі ўніверсітэтамі Савецкага Саюза. У 1992 г. была ператворана ў Еўразійскую асацыяцыю ўнівер­сітэтаў. На сёння ў яе складзе нацыянальныя ўніверсітэты ўсіх краін СНД, вядучыя рэгіянальныя ўні­версітэты і вышэйшыя навучальныя ўстановы краін Еўразійскай прасторы. Усяго асацыяцыя аб’яд­ноўвае 141 ВНУ Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркмені­ста­на, Узбекістана і Украіны. ЕАУ – унікальная грамадская арганізацыя, дзейнасць якой накіравана на практычную рэалі­зацыю ідэй еўразійства ў сферы адукацыі і навукі, захаванне і развіццё адзінай адукацыйнай прасторы і супрацоўніцтва. Вышэйшым кіраўнічым органам асацыяцыі з’яўляецца з’езд. Ён праходзіў у розныя гады ў Маскве, Кіеве, Баку, Ашхабадзе, Казані, Мінску і Астане. У перыяд паміж з’ездамі кіраўніцтва асацыяцыяй ажыццяў­ляецца саветам і выканаўчым камітэтам. Паводле інфармацыі прэс-службы БДУ ЕАУ Абламейко ЕАУ Абламейко
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *