Наваз Шарыф – ганаровы прафесар БДУ (+вiдэа)

31 Aug, 2015.

_MG_7315 Прэм’ер-міністр Ісламскай Рэспублікі Пакістан Наваз Шарыф стаў ганаровым прафесарам БДУ. Дыплом і мантыю ганаровага прафесара высокапастаўленаму госцю ўручыў 11 жніўня рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Вадзім Богуш, члены Савета БДУ, а таксама супрацоўнікі ВНУ. Гэтага звання Наваз Шарыф удастоены за вялікі асабісты ўнёсак ва ўма­цаванне і развіццё ўсебаковых сяброўскіх адносін паміж Пакіс­та­нам і Беларуссю. Пасля ўрачыстай часткі прэм’­ер-міністр Пакі­стана выступіў з невялікай прамовай. Наваз Шарыф распавёў пра гісторыю сваёй краіны, адзначыў, што Пакі­стан зацікаўлены ў прыцягненні ін­вес­тараў, і выказаў гатоўнасць раз­ві­ваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў розных сферах. «Belarus. Pakistan. Friendship», – рэзюмаваў ён. Сяргей Абламейка адзначыў, што Наваз Шарыф надае вялікую ўвагу сістэме адукацыі Пакістана. Напярэдадні мерапрыемства ў Мінску былі падпісаны мемарандумы пра паразуменне паміж БДУ і Акадэміяй дыпламатычнай службы Міністэрства замежных спраў Пакі­стана, а таксама Інстытутам інфар­ма­цыйных тэхналогій COMSATS. «Пакуль нашы адносіны недастаткова развітыя. Але мы спадзяёмся, што візіты на найвышэйшым узроўні будуць спрыяць больш цеснаму супрацоўніцтву», – сказаў рэктар БДУ. Ён адзначыў, што ва ўніверсітэце пакуль навучаецца толькі некалькі грамадзян Пакістана. 10_navaz_sharif_11082015_zam_tutby_phslПакістанскі прэм’ер папоўніў спіс вядомых дзеячаў высокага рангу, якія ўдастоіліся падобных ганаровых званняў БДУ. Сярод іх прэзідэнт Малдовы Пётр Лучынскі (2000), прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў (2000), міністр замежных спраў ПАР Нкасазана Дламіні-Зуму (2007), прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў (2009), старшыня Савета Федэрацыі РФ Валянціна Матвіенка (2012), прэзі­дэнт Туркменістана Гурбангулы Бер­дымухамедаў (2012) і прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы (2015). Аліна ДАШКЕВІЧ
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *