Святочныя мерапрыемствы ў гонар Дня ведаў пачынаюцца ў БДУ 1 верасня (+вiдэа)

28 Aug, 2015.

виват студент! бгу 1 сентября

Такi першы восеньскі дзень нашым першакурснікам дорыць БДУ

Сцэнарый гэтага асаблівага першага дня восені ўключае разнастайныя па стылі і  жанры мерапрыемствы: ад «фірмовага» парада дэканаў БДУ да запуску ў неба паветраных шароў. Галоўнае – па традыцыі гэты першы во­сеньскі дзень прысвечаны нашым перша­курснікам! Афіцыйная частка адбудзецца ва ўнутраным дворыку ВНУ. Тут прагучыць віншаванне ад рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі, а таксама пажаданні ад дэканаў, выкладчыкаў і лідараў студэнцкіх арганізацый. Урачыстае ўшаноў­ванне папаўнення студэнцкай моладзі БДУ пачнецца ў 10.30. У гэты дзень таксама для першакурснікаў будуць арганізаваны экскурсіі па рэктараце, навучальных карпусах і музеі гісторыі ВНУ. Не застанецца без увагі і вясёлае новаўвядзенне сучаснасці – групавое «сэлфі». Як правіла, «фотасесія» праходзіць у родных «дэкарацыях» на фоне гістарычнага будынка рэктарата. У гонар пачатку навучальнага года Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі адслужыць набажэнства ў Мінскім кафедральным Свята-Духавым саборы. Удзел у ім прымуць кіраўнікі і выкладчыкі БДУ, а таксама нядаўнія абітурыенты. Пачатак службы ў 12.00. Святочнае дзейства працягнецца ўвечар гэтага дня ў Палацы спорту. Праграма «Віват, студэнт!» пачнецца ў 17.00. Дзея адкрыецца ўрачыстым парадам дэканаў, занясеннем штандараў факультэтаў і ВНУ. У Палацы спорту прагучыць клятва пер­шакурснікаў: «...высока несці, захоўваць і па­мнажаць слаўныя традыцыі БДУ, ва ўсім быць узорам сумленнасці, высакароднасці, праца­вітасці і дысцыпліны, актыўна ўдзельнічаць у грамадскім, навуковым і культурным жыцці alma mater». виват студент! бгу 1 сентября Для іх на велі­зарным святлодыёдным экране прадэманструюць асноўныя шляхі развіцця найстарэйшай ВНУ нашай краіны, па­знаёмяць з адукацыйнымі магчымасцямі БДУ. Кульмінацыйным акордам стане ўручэнне сімвалічнага студэнцкага квітка з наступным выкананнем гімна Белдзяржуніверсітэта. А працягнецца вечар выступленнем вядомых эстрадных выканаўцаў. На сцэне Палаца спорту гледачы ўбачаць вядомы фальклорны гурт  «Тутэйшая шляхта», гурт «Лепрыконсы», танцавальны калектыў «Крыжачок», удзельніка «Еўрабачання» спевака Тэа, народны хор «Неруш» і пераможцаў фэсту эстрады БДУ, а таксама рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Вячэрняя частка імпрэзы працягнецца ў канцэртнай зале «Прайм хол» (пр. Пераможцаў, 65). Тут студэнтаў старэйшых курсаў БДУ чакае неспадзеўка – забаўляльная праграма «Мы – студэнты», якая пачнецца ў 22.00. Арганізатарамі  мерапрыемства з’яўляюцца ўпраўленне па справах культуры і ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю. Жанна ВАСАНСКАЯ БГУ виват студент P.S. Заняткі ў БДУ пачнуцца ўжо на наступным тыдні. Але перад імі першакурснікаў чакае маштабнае свята! Давайце ўспомнім, як гэта было ў мінулым годзе!

ВIДЭА

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *