На гістфаку БДУ памяняўся дэкан

31 Aug, 2016.

Копия Х+К+На гістарычным факультэце БДУ адбыліся кадравыя змены.

Сяргей Ходзін, папярэдні дэкан гістфака, знаходзіўся на сваёй пасадзе 15 гадоў (з 2001 года). Па працягласці кіравання ён амаль паставіў рэкорд: больш за яго (18 гадоў) факультэт узначальваў толькі Пётр Савачкін (1955–1973).

Цяпер Ходзін пайшоў на павышэнне – стаў прарэктарам БДУ па навучальнай працы. Яго месца заняў аднакурснік і калега, доктар гістарычных навук Аляксандр Каханоўскі, які на працягу 25 гадоў быў намеснікам дэкана (як пры Ходзіну, так і пры яго двух папярэдніках).

Новы кіраўнік факультэта – сын вядомага краязнаўцы, гісторыка і музеязнаўца Генадзя Коханоўскага. У савецкія часы Генадзь Аляксандравіч меў рэпутацыю чалавека, не згоднага з дзейнай уладай. У 1969 годзе, калі Каханоўскі-старэйшы працаваў у Мінскім абласным краязнаўчым музеі (які знаходзіцца ў Маладзечне), атэстацыйная камісія прызнала яго працу шкоднаснай для камуністычнага выхавання савецкіх людзей. Звольненага Генадзя Каханоўскага аднавілі на працы дзякуючы заступніцтву Максіма Танка, Янкі Брыля і іншых творцаў.

Вадзім БРОННІКАЎ,

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *