Фотафакт: быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж Кітайскім дабрачынным фондам і БДУ

12 Jul, 2017.

2017.07.11 Договор о сотрудничестве между Китайским благотворительным фондом («China Merchants Charitable Foundation Limited») и БГУ о сотрудничестве Фонда и Республиканского института китаеведения им. Конфуц;

Дагавор аб супрацоўніцтве паміж Кітайскім дабрачынным фондам і Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства ім. Канфуцыя БДУ (РІКК) быў падпісаны 11 ліпеня. Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар РІКК БДУ Анатоль Тозік і кіраўнік Фонду Ху Чжэн.

У цырымоніі прымалі ўдзел таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Цуй Цымін, першы прарэктар БДУ Алег Івашкевіч і іншыя.

Дакумент прадугледжвае супрацоўніцтва паміж Фондам і РІКК БДУ ў галіне выкладання кітайскай мовы ва ўстановах адукацыі Беларусі, правядзенне мерапрыемстваў па развіцці беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, навукі і культуры. Гаворка ідзе аб выдзяленні на гэтыя мэты дапамогі ў памеры 100 тыс.$ штогод на працягу трох гадоў з 2017 па 2019 год.

2017.07.11 Договор о сотрудничестве между Китайским благотворительным фондом («China Merchants Charitable Foundation Limited») и БГУ о сотрудничестве Фонда и Республиканского института китаеведения им. Конфуц;

    

Фота: Васіль Кузьмічкін

Яшчэ больш фота у лічбавым фотаархіве БДУ

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *